ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
CIS Caucus: сустрэча дэлегатаў краін СНД на кангрэсе ІФЛА – 2019
Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

“Суразмоўцы”: Навум Гальпяровіч з Пятро Васючэнкам

“Суразмоўцы”: Навум Гальпяровіч з Пятро Васючэнкам
Іншыя навіны

У сваёй аўтарскай праграме “Суразмоўцы” пісьменнік і публіцыст Навум Гальпяровіч гутарыць з літаратуразнаўцам, крытыкам, празаікам, драматургам, эсэістам, казачнікам і аўтарам фэнтэзі Пятро Васючэнкам.

У размове вы пачуеце разважанні Пятра Васючэнкі пра полацкі менталітэт і беларускую літаратуру ў сусветным кантэксце. Думкі пра дзіцячую літаратуру і яе нацыянальнага казачнага героя. Каментарыі пра свой шлях ад студэнта да выкладчыка і пра кнігі для студэнтаў. Адказы на пытанні пра патрыятызм, родную мову і любімых пісьменнікаў.

Цытаты з гутаркі:

“Калі я пачынаю лекцыі па беларускай літаратуры, я заўсёды кажу пра тое, што яна пачуваецца як годная паміж годнымі еўрапейскімі літаратурамі”.

“Дзіцячая літаратура павінна мадэрнізавацца, у нас павінен з’явіцца свой нацыянальны казачны герой”.

– Што для вас патрыятызм?
– Любоў да мовы, да Радзімы, да Полацка. Я полацкі патрыёт. І гэта яшчэ для мяне – ідэя роднага дома, любоў да літаратуры.

Вядомы беларускі літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка памёр 25 жніўня 2019 года. Дата і месца развітання будуць вядомыя пазней.

Чытайце пра выстаўку "Даследчык і пісьменнік", падрыхтаваную Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 60-годдзя П.В. Васючэнкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам