ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці
“Гануся, сардэнька, маё ты каханне”

Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы

Адзіны дзень бяспекі ў бібліятэцы
Іншыя навіны

25 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень бяспекі.

Для супрацоўнікаў былі праведзены трэніровачныя мерапрыемствы па эвакуацыі і на практыцы было адпрацавана выкарыстанне першасных сродкаў пажаратушэння.

Ратавальнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення правялі тэматычную размову з калектывам бібліятэкі, нагадалі прычыны ўзнікнення пажару, нумары службаў выратавання і распавялі, як можна справіцца з надзвычайнай сітуацыяй самастойна ў побыце.

Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі навучальныя фільмы, накіраваныя на развіццё культуры бяспечнай жыццядзейнасці, правілы паводзін ва ўмовах пажару, аварый, аказання першай медыцынскай дапамогі.

Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі. Галоўная задача рэспубліканскай акцыі – гэта папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі, правапарушэнні і злачынствы, навучыць паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай дапамогі.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам