Запрашаем усіх на навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне “Аднойчы ў Чарадзейную ноч…”, якое будзе праходзіць 22 снежня ў 14.00 і 23 снежня ў 11.00 у канферэнц-зале бібліятэкі.
Дзед Мароз і яго памочніца цётачка Завея рыхтуюцца да надыходу новага года. Што ж можа гэтаму перашкодзіць? Толькі каварныя планы дзвюх шкодных сябровак – Халадзіны і Бабайкі! Што ж яны прыдумалі, каб перашкодзіць надыходу новага года?
Пра ўсё гэта вы даведаецеся з навагодняй казкі «Аднойчы ў Чарадзейную ноч…»! Вас чакаюць вясёлыя прыгоды і сапраўдныя навагоднія цуды! Яркая, відовішчная казка – цудоўны святочны падарунак для кожнага дзіцяці.
Кошт квітка на аднаго чалавека складае 60 000 рублёў (аплата па безнаяўным і наяўным разліку).
Уваход на мерапрыемства правы бакавы (з боку рэстарана).
Атрымаць падрабязную інфармацыю і пакінуць заяўку на набыццё квіткоў можна па тэлефонах: (8 017) 293 25 56, 293 25 57.
Віншуем усіх з надыходзячым 2015 годам!