Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі і арганізацый – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале адкрыты тэставы доступ да інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва “Лань” – адной з вядучых расійскіх кампаній, якая спецыялізуецца на выпуску вучэбнай літаратуры і стварэнні політэматычнай электронна-бібліятэчнай сістэмы (ЭБС).
У ЭБС “Лань” размешчаны дзясяткі тысяч найменняў вучэбнай і навуковай літаратуры вядучых выдавецтваў Расіі і Беларусі па ўсіх галінах ведаў, а таксама некалькі тысяч найменняў класічнай літаратуры, у тым ліку на мове арыгіналу. Акрамя таго, ЭБС змяшчае больш за 700 навуковых часопісаў, да 500 з якіх прадастаўлены адкрыты доступ.
Карыстальнікі маюць магчымасць аддаленага доступу да ЭБС.
Доступ адкрыты з 14 мая па 14 чэрвеня 2018 г.