ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Міжнародны кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства
Праздников праздник и торжество из торжеств

Адкрыты доступ да рускамоўнай электроннай бібліятэкі IQlib

Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, а таксама ва ўсіх абласных бібліятэках Рэспублікі Беларусь адкрыты тэставы доступ да рускамоўнай электроннай бібліятэкі IQlib.


Фонд электроннай бібліятэкі IQlib на сённяшні дзень уключае больш за 2000 паўнатэкставых лічбавых версій друкаваных выданняў і рэгулярна папаўняецца наступнымі выданнямі:

  • падручнікамі, у тым ліку аўтарскімі распрацоўкамі выкладчыкаў вядучых ВНУ Расіі;
  • манаграфіямі, зборнікамі навуковых артыкулаў, дысертацыямі, аўтарамі якіх з’яўляюцца выдатныя расійскія і замежныя навукоўцы;
  • сучаснымі выданнямі, якія адлюстроўваюць актуальныя канцэпцыі і новую інфармацыю, у першую чаргу, па гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі і іншых гуманітарных і грамадска-палітычных кірунках;
  • навукова-папулярнымі выданнямі, якія кваліфікавана расказваюць аб новых ідэях і дасягненнях у галіне прыродазнаучых ведаў;
  • тэхнічнай літаратурай, якая дазваляе атрымаць уяўленне аб інжынерных і тэхналагічных рашэннях задач, што стаяць перад вытворчым сектарам эканомікі.

Для работы з рэсурсам неабходна зарэгістравацца.

Доступ адкрыты да 31.12.2008 г.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам