ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
XV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка і кангрэс "ТІБО-2008"
Адкрыты доступ да рускамоўнай электроннай бібліятэкі IQlib

Міжнародны кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства

Міжнародны кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства
Іншыя навіны

21 красавіка 2008 года ў рамках правядзення XV Юбілейнага міжнароднага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2008» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пленарнае пасяджэнне Міжнароднага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства, арганізаванае ЗАТ «Техника и коммуникации».


У кангрэсе прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама Генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі доктар Хамадун Туры і іншыя замежныя ўдзельнікі.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам