У віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да электроннай бібліятэкі OECD.
Электронная бібліятэка OECD забяспечана унікальным сэрвісам, які прадастаўляе доступ да ўсіх кніг, справаздач, штогоднікаў, рабочых папер, перыядычных выданняў і баз даных Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (больш за 2 000 кніг, 1 500 выпускаў перыядычных выданняў, 90 мільёнаў запісаў статыстычных дадзеных).
Доступ прадастаўлены праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэставанні рэсурсу.
Доступ да электроннай бібліятэкі OECD адкрыты па 31.05.2010 г.