У віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты тэставы доступ да базы даных "JSTOR".
"JSTOR" - міждысцыплінарная паўнатэкставая база даных, якая змяшчае аўтарытэтныя навуковыя часопісы па эканоміцы, фінансах, бізнесу, маркетынгу і менеджменту, сацыялогіі, паліталогіі, статыстыцы, матэматыцы, а таксама часопісы, прысвечаныя кніжнай культуры розных краін, мовам свету, тэорыі музыкі і навуковым даследаванням у галіне музыкі (усяго 26 дысцыплін). У дадзены момант база складаецца з 7 калекцый.
Усё выданні прадстаўлены з першага нумара першага выпуску. Самыя старыя часопісы датуюцца XVII стагоддзем. Усе крыніцы маюць поўную адпаведнасць друкаванай версіі.
Доступ прадастаўлены праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэставанні рэсурсу.
Доступ да базы даных "JSTOR" адкрыты па 26.04.2010 г.