ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
75 гадоў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна
Драматург складанай камедыйнай думкі

Адкрыты доступ да баз даных кампаніі ProQuest

Адкрыты доступ да баз даных кампаніі ProQuest
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да электронных баз даных кампаніі ProQuest.


Arts and Humanities Full Text – паўнатэкставая база даных па мастацтве і гуманітарных навуках, якая ўключае некалькі тэматычных калекцый:

  • па археалогіі, антрапалогіі, антычнай культуры;
  • па архітэктуры, дызайне інтэр'еру;
  • па ландшафтным дызайне, гарадскім планаванні;
  • па жывапісе, графіцы, дызайне, фатаграфіі;
  • па гісторыі, філасофіі, рэлігіі;
  • па сучасных мовах і літаратуры;
  • па музыцы, тэатры, кінематаграфіі.

History Study Center – шырокая калекцыя выданняў па сусветнай гісторыі (храналогія падзей: з 757 па 2000 г.). Рэсурс уключае больш за 40 000 дакументаў, у тым ліку рэдкія кнігі, газетныя і часопісныя артыкулы, судовыя і парламенцкія дакументы, дзённікі, відэаролікі, запісы радыё- і тэлевізійных навін, статыстычныя даныя, карты, а таксама спасылкі на 2 000 тэматычных сайтаў у Інтэрнэце.

Literature Online – рэсурс, прызначаны для вывучэння і выкладання літаратуры на англійскай мове. Уключае поўныя тэксты звыш 357 250 літаратурных твораў, а таксама крытычныя, даведачныя, біяграфічныя і бібліяграфічныя матэрыялы. Акрамя таго, база даных змяшчае артыкулы з 312 часопісаў па літаратуразнаўстве і мовазнаўстве, шырокую калекцыю відэазапісаў вядомых англійскіх акцёраў, якія чытаюць класічныя творы, а таксама больш за 5 250 адрасоў web-сайтаў па літаратуры і літаратуразнаўстве.

Доступ адкрыты па 30 лістапада 2010 г.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам