ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Па жыцці з родным словам
Адкрыты доступ да баз даных кампаніі ProQuest

75 гадоў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна

75 гадоў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна
Іншыя навіны

4 лістапада Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна святкуе свой 75-летні юбілей.


За гэты час бібліятэка як асабліва цэнны аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны заваявала сваё месца і аўтарытэт у бібліятэчнай прасторы, у сферах культуры, навукі і адукацыі; паказала вялікі патэнцыял у сваім развіцці і ўдасканаленні; змагла стварыць дружны творчы калектыў аднадумцаў.

З кожным годам бібліятэка ўсё больш імкліва набірае абароты па павышэнні якасці задавальнення інфармацыйных запатрабаванняў сваіх карыстальнікаў, выкарыстанні камп’ютарных тэхналогій, асваенні самых новых форм інфармацыйнага сэрвісу і тэхналагічных інавацый.

Дзякуючы падзвіжніцкай працы, калектыў бібліятэкі дасягнуў вялікіх поспехаў па вядучых напрамках сваёй дзейнасці: асветніцтву ў галіне краязнаўства, папулярызацыі экалагічнай інфармацыі, распрацоўцы і эфектыўнай рэалізацыі праграм сацыяльнага развіцця, арганізацыі і пастаянным удзеле ў рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх конкурсах.

Ад усёй душы жадаем бібліятэцы далейшага росквіту, а ўсім яе супрацоўнікам – моцнага здароўя, шчасця, удачы, аптымізму, творчых поспехаў, невычэрпнай энергіі, міру, дабра і дабрабыту!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам