16 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі французскага фатографа Цьеры Клеша і беларускіх фотамастакоў Вольгі Лойкі і Віктара Байкоўскага “Паралелі”.
Мэта праекта – аб’яднаць творчасць беларускіх і французскіх фотамастакоў у рамках адзінай канцэпцыі, паказаць адзінства вобразаў горада і гарадскога жыхара, які адначасова блізкі і далёкі ад ўсеагульных урбаністычных абставін.
Разбураючы і рэаніміруючы горад сваім позіркам, фотамастакі адхіліліся ад яскравых турыстычных выяў і глянцавых краявідаў, каб знайсці сябе ў чорным і белым, убачыць цень і святло, сувязь і хаатычнасць дэталяў, якія заключаны ў межах адной гарадской прасторы.
Выстаўка ладзіцца пры падтрымцы фоталабраторыі FotoMAX і дызайн-студыі Pix.by.
Тэлефон для даведак: 293-27-67.
Е-mail: pr@nlb.by