ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Моўная разнастайнасць Еўропы
Адкрыццё фотавыстаўкі “Паралелі”

Перадача кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Іншыя навіны

17 верасня а 15-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца перадача кніг Бібліятэкай Кангрэса ЗША Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Бібліятэка Кангрэса ЗША перадае Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі каля 1 000 амераканскіх выданняў на англійскай, іспанскай, нямецкай і іншых мовах. Бібліятэчныя фонды папоўняць навуковыя манаграфіі і папулярныя выданні па гісторыі, культуры, мастацтве і архітэктуры ЗША.

У мерапрыемстве возьмуць удзел Часовы Павераны ЗША у Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан, прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-60, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам