ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентавана выданне да 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча
Ці ведаеце вы беларускія рэдкаўжывальныя словы? Тэст да Міжнароднага дня роднай мовы

Адчуй мілагучнасць роднай мовы разам з намі

Адчуй мілагучнасць роднай мовы разам з намі
Іншыя навіны

21 лютага 2020 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі правядзе акцыю “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце ўжо 21 раз, на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі можна будзе ўбачыць не толькі традыцыйныя цытаты класікаў нацыянальнай літаратуры пра беларускую мову, але і простыя беларускія словы, якія адрозніваюць нас ад іншых народаў.

Паводле даследвання ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца адной з самых мілагучных моў у свеце. Вясё-ё-ёлка, мату-у-уля, натхне-е-енне… Калі хтосьці сумняваецца ў гэтым, тады запрашаем у Нацыянальную бібліятэку пагартаць старонкі любімых беларускіх твораў.

А ранкам і ўвечары 21 лютага прапануем звярнуць увагу на вонкавае электроннае светлавое табло бібліятэкі, дзе можна будзе пабачыць яркія, прыгожыя, зачаравальныя ролікі з наймілагучнейшымі роднымі словамі і цытатамі з твораў беларускіх пісьменнікаў.


Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 65, 293 28 25.
Е-mail: reklama@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам