ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Першы зборнік Пімена Панчанкі “Упэўненасць” натхніў стваральнікаў гадзіннікаў
У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень абаронцаў Айчыны

Абсалютна сакрэтна: у бібліятэцы азнаёміліся з дакументамі Беларускага штаба партызанскага руху

Абсалютна сакрэтна: у бібліятэцы азнаёміліся з дакументамі Беларускага штаба партызанскага руху
Іншыя навіны

23 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная лекцыя “Аператыўныя і выведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

Экспертам па тэме выступіў кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, аўтар больш за 160 навуковых публікацый, спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікай Айчыннай вайны Святаслаў Кулінок.

На лекцыі быў дадзены агульны агляд партызанскіх фондаў Нацыянальнага архіва і працэсу зараджэння і фарміравання справаздачных дакументаў, зроблены акцэнт на самых цікавых факталагічных матэрыялах у змесце гэтых дакументаў і на гісторыі і кіраўніцтве Беларускага штаба партызанскага руху.

Як адзначыў Святаслаў Валянцінавіч, раней аператыўныя і выведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху знаходзіліся пад грыфам “абсалютна сакрэтна”, а цяпер даступныя для шырокага кола карыстальнікаў і даследчыкаў. У іншых краінах гэтыя дакументы засакрэчаны і цяпер.

На мерапрыемстве таксама абмеркавалі і дыскусійныя пытанні: дыверсантаў з Іспаніі ў беларускіх лясах, вярбоўку нямецкіх спецслужбаў у шпіёнскія школы, асаблівасці і ўнікальнасць корпуса справаздачных дакументаў Беларускага штаба партызанскага руху, справаводства і дакументазварот у фарміраваннях “лясных салдат” і кіруючым штабе.

Наступная лекцыя “Камуністычная партыя Заходняй Беларусі: людзі і справы” адбудзецца 2 сакавіка а 15-й гадзіне. Экспертам выступіць кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных археалагічных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Горны.

Лекцыі ладзяцца ў адкрытым для публікі фармаце. Кожная сустрэча прысвечана адной з важных старонак нашай мінуўшчыны, якая раскрываецца на прыкладзе гістарычных крыніц – летапісаў, рукапісных кніг, старадрукаў, даўніх карт, гравюр, падпольных і партызанскіх выданняў часоў вайны, твораў беларускай літаратуры і іншых крыніц, якія захоўваюць гістарычную памяць беларускага народа.

Далучыцца да адукацыйных лекцый можна і падчас прамой трансляцыі на платформе YouTube па адрасе: https://www.youtube.com/channel/UCU6ThQA9RX5hGdZzCvMsZqw.

Уваход на лекцыі вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам