ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Яны не павінны знікнуць!
Абсалютна сакрэтна: у бібліятэцы азнаёміліся з дакументамі Беларускага штаба партызанскага руху

Першы зборнік Пімена Панчанкі “Упэўненасць” натхніў стваральнікаў гадзіннікаў

Першы зборнік Пімена Панчанкі “Упэўненасць” натхніў стваральнікаў гадзіннікаў
Іншыя навіны

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава “Гадзіна мовы”, дзе прадстаўлены гадзіннікі лімітаванай калекцыі “Мова”, выпушчанай Мінскім гадзіннікавым заводам.

Сёлетняя калекцыя гадзіннікаў выйшла у гонар 105-годдзя народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, дызайнерская канцэпцыя звязана з першым зборнікам паэта “Упэўненасць”.

Мы пагутарылі з прысутнай на імпрэзе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры 199-й сярэдняй школы г. Мінска Таццянай Уладзіміраўнай Курашэвіч. У школе створаны народны музей П. Панчанкі, пра які яна распавяла:

199-я школа знаходзіцца на вуліцы Пімена Панчанкі, 32. Натуральна, узнікла ідэя стварыць музей паэта. І ён адчыніў свае дзверы 24 кастрычніка 2003 г. Мы падтрымліваем цесныя сувязі са сваякамі Пімена Емяльянавіча, з акадэмічнай бібліятэкай імя Я. Коласа, часты госць музея – унучка паэта Кацярына Андрэеўна Панчанка. У музеі праводзяцца экскурсіі, у школе ідуць урокі, прысвечаныя народнаму паэту Беларусі.

HM-1.JPG
Кацярына Панчанка

Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчылі першыя зборнікі “Упэўненасць” (1938) і “Вераснёвыя сцягі” (1940). Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў ваенным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах, на франтавых дарогах бачыў кроў, смерць, балюча перажываў трагедыю беларускага народа.

Пімен Емяльянавіч быў шчырым патрыётам Беларусі, нястомным змагаром за захаванне прыроды, за культываванне ў грамадстве высокіх маральных ідэалаў, што адлюстравалася ў зборніках “За шчасце, за мір” (1950), “Шырокі свет” (1955), “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-Ёркскія малюнкі” (1960), “Тысяча небасхілаў” (1962). Ён актыўна займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш.

HM-3.jpg
Падчас адкрыцця выстаўкі “Гадзіна мовы”. Музей книги НББ

У 1981 г. за зборнік “Дзе начуе жаваранак?” Пімену Панчанку была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Вершы грамадзянскага гучання складалі яго зборнікі “І вера, і вернасць, і вечнасць” (1986), “Прылучэнне” (1987), “Горкі жолуд” (1988), “Неспакой” (1988), “Высокі бераг” (1993). Вялікі грамадзянскі рэзананс выклікала ў свой час “Паэма сораму і гневу”. Пасля смерці паэта (2 красавіка 1995 г.) з друку выйшлі яго кнігі “Зямля ў мяне адна” (1996) і “Жытнёвы звон” (2002).

Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для беларускай літаратуры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне – вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, а заўсёды адлюстроўвалася багатая гама чалавечых пачуццяў, ён  услаўляў хараство і багацце роднай зямлі.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1959) за “Патрыятычную песню”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кнігу вершаў “Пры святле маланак”, Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў “Где ночует жаворонок” (Масква, 1979), паэт застаўся ў народнай памяці і ўвайшоў у школьныя праграмы і падручнікі.

– Запрашаем усіх наведаць наш музей і пачытаць разам з намі творы Пімена Панчанкі, якія і сёння гучаць актуальна, – дадала кіраўніца музея Таццяна Іванаўна Кудрэвіч.

HM-2.JPG
Таццяна Кудрэвіч і Таццяна Курашэвіч

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам