25 чэрвеня ў Бібліятэцы Кангрэса ЗША (Вашынгтон) адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы лепшых беларускіх кніг – лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных кніжных конкурсаў.
Кнігі былі перададзены дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскім кіраўніку еўрапейскага дэпартамента Бібліятэкі Кангрэса ЗША Д. Дорн.
Як падкрэсліў Р.С. Матульскі, наяўнасць у Бібліятэцы Кангрэса збору беларускіх кніг будзе садзейнічаць распаўсюджванню ведаў пра Беларусь сярод амерыканцаў, што пасадзейнічае паляпшэнню ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і ЗША.
Прадстаўнік кіраўніцтва Бібліятэкі Кангрэса адзначыла важнасць і своечасовасць ініцыятывы беларускага боку, падкрэсліўшы таксама зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Прадстаўнікі абедзвюх бібліятэк дамовіліся пра канкрэтныя формы ўзаемадзеяння ў галіне міжнароднага кнігаабмену.
Гэта мерапрыемства ажыццяўлялася ў рамках праекта “Беларусь сёння”, практычным бокам якога з’яўляецца штогадовая перадача пяці найбуйнейшым бібліятэкам свету каля ста лепшых беларускіх выданняў, якія ўсебакова адлюстроўваюць шматвяковую гісторыю і культуру Беларусі, яе сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё.
Читайте также материал «Книги на "колесах"» о проекте по организации книжных выставок белорусских изданий за рубежом.