ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У адзіны хор злілося шматгалоссе...
Маналог: вольная творчасць

12-ы агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі

12-ы агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі
Іншыя навіны

22 верасня ў Прэзідэнцкай бібліятэцы імя Б.М. Ельцына (Санкт-Пецярбург) прайшоў 12-ы агульны сход НП «Бібліятэчная асамблея Еўразіі» (БАЕ) пад старшынствам прэзідэнта БАЕ, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскага.


У рабоце сходу бралі ўдзел прадстаўнікі найбуйнейшых бібліятэк Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Беларусі і Узбекістана: Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (РДБ), Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына, Парламенцкай бібліятэкі Украіны, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага, Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, сакратар пастаяннай камісіі па культуры, інфармацыі, турызме і спорце Міжпарламенцкай асамблеі краін – удзельніц СНД К.А. Пшэнка, начальнік аддзела бібліятэк і архіваў Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі Т.Л. Манілава.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • вынікі дзейнасці БАЕ за перыяд паміж агульнымі сходамі арганізацыі;
  • рэалізацыя праекта «Купола содружества», у тым ліку адкрыццё віртуальнай чытальнай залы электронных баз даных РДБ і Цэнтраў рускай кнігі ў нацыянальных бібліятэках краін СНД, а таксама развіццё электроннай бібліятэкі «Залатая калекцыя Еўразіі»;
  • рэалізацыя «Канцэпцыі фармавання бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы на базе прымежных бібліятэк дзяржаў – удзельніц СНД»;
  • вынікі работы сайта БАЕ і часопіса «Вестник БАЕ»;
  • прыняцце «Канцэпцыі поліэтнічнай дзейнасці бібліятэк дзяржаў – удзельніц СНД»;
  • выданне даведніка «Национальные библиотеки стран СНГ»;
  • правядзенне навукова-практычнага семінара, прысвечанага помнікам кніжнай культуры;
  • правядзенне конкурсу на лепшы праект «Развіццё міжкультурных і прафесійных сувязей бібліятэк краін СНД»;
  • арганізацыя стажыровак маладых спецыялістаў бібліятэк краін СНД;
  • прыняцце новых членаў.

Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі прыняты рашэнні пра далейшае развіццё супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі краін СНД.

Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню праекта «Купола содружества», які рэалізуецца згодна з рашэннямі Камісіі па культурным супрацоўніцтве краін СНД. Удзельнікі нарады асобна падкрэслілі, што дадзены праект не фінансуецца ні за кошт сродкаў СНД, ні за кошт нацыянальных праграм і развіваецца толькі ў рамках дзейнасці ўдзельнікаў праекта. Іншым стрымальным фактарам фармавання праекта з'яўляюцца прабелы ў Законе аб аўтарскім праве. У сувязі з гэтым БАЕ звярнулася ў Міжпарламенцкую асамблею дзяржаў – удзельніц СНД з просьбай пра ўнясенне неабходных змен у Мадэльны кодэкс СНД і Заканадаўства краін СНД.

Падчас візіту быў падпісаны Дамова аб супрацоўніцтве паміж Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Падпісаны дакумент прадугледжвае ўсталяванне сувязей у сферы распаўсюджвання інфармацыі, навукі і культуры, развіццё супрацоўніцтва ў рамках міжнародных стандартаў, выкарыстанне патэнцыялу бібліятэк для рашэння пытанняў, звязаных з арганізацыяй доступу да інфармацыйных рэсурсаў. Рэалізацыя асобных палажэнняў дамовы ўжо пачата.

Так, у верасні 2010 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала Прэзідэнцкай бібліятэцы імя Б.М. Ельцына калекцыю электронных копій фатаграфій дарэвалюцыйных гарадоў Беларусі. Перададзеныя копіі дакументаў з адпаведнымі метаданымі ўжо прадстаўлены для прагляду на сайце Прэзідэнцкай бібліятэкі. Высокі ўзровень сумяшчальнасці створаных электронных рэсурсаў сведчыць пра правільнасць выбару тэхналагічных і метадычных рашэнняў па іх фармаванні, а таксама стварае добрыя перадумовы для ўзаемавыгаднага абмену паміж бібліятэкамі.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам