ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12-ы агульны сход Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі
Вялікае Княства Літоўскае: да 770-годдзя з часу ўтварэння

Маналог: вольная творчасць

Маналог: вольная творчасць
Іншыя навіны

29 верасня ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта "Кропка Адліку" адбудзецца творчая гасціная "Маналог: вольная творчасць".


У рамках мерапрыемства ладзіцца сустрэча са стваральнікамі і аўтарамі часопіса "Маналог" – галоўным рэдактарам, літаратарам Аляксеем Андрэевым, выдаўцом, пісьменнікам Адамам Глобусам, фатографам, членам рэдакцыйнай калегіі Уладзімірам Парфянком, паэтам Аленай Кошкінай. Госці распавядуць пра сваю творчасць і перспектывы развіцця часопіса.

Часопіс "Маналог" – літаратурна-мастацкае ілюстраванае выданне, якое выходзіць у Беларусі з 1997 года. У часопісе публікуюцца проза, паэзія, аналітычныя агляды па выяўленчым, тэатральным і музычным мастацтвах, фатаграфіі, інтэрв'ю з дзеячамі культуры Беларусі і замежных краін. У аснову візуальнага рашэння часопіса пакладзены прынцып самастойнай эстэтычнай каштоўнасці кожнага нумара. У афармленні "Маналога" ўдзельнічаюць мастакі і майстры фатаграфіі.

Сярод падпісчыкаў часопіса найбуйнейшыя бібліятэкі свету: Нобелеўская бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША, Нью-Йоркская публічная бібліятэка, нацыянальныя бібліятэкі Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канады, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.

На беларускім рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнігі" часопіс "Маналог" быў прызнаны "Лепшым літаратурна-мастацкім выданнем", "Лепшым выданнем па выяўленчым мастацтве" і ўзнагароджаны дыпломам І ступені "За поспехі, дасягнутыя ў мастацка-тэхнічным афармленні і паліграфічным выкананні" (2002 г.), дыпломам II ступені "За высокую выдавецкую культуру" (2006 г.).

Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).

Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам