ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Семінар-трэнінг па фарміраванні аўтарытэтных запісаў
Персанальнай энцыклапедыі “Максім Танк” – быць!

V Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

V Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
Іншыя навіны

28 сакавіка ў галерэі “Ракурс” адбылося ўрачыстае адкрыццё V Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


Адна з самых прадстаўнічых выставак графікі ў Беларусі сабрала сёлета пад сваёй эгідай работы мастакоў больш чым з 10 краін свету (Беларусі, Расіі, Украіны, Таджыкістана, Казахстана, Польшчы, Бельгіі і інш.).

Адным са складнікаў пятай “Арт-лініі” стала выстаўка твораў мастакоў – удзельнікаў творчых майстэрняў “Сенеж” (Расія), якія доўгі час узначальваў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Расійскай акадэміі мастацтваў Георгій Паплаўскі. Увазе публікі былі прадстаўлены творы ўдзельнікаў майстэрняў 70-х гг. з прыватнай калекцыі Леаніда і Ніны Марчанкаў.

Традыцыйна ў Мінскую міжнародную выстаўку графікі “Арт-лінія” ўключана рэтрапраграма – калекцыя эстампаў бельгійскага мастака-сімваліста Фелісьена Ропса.

Адкрыла вернісаж першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Алена Далгаполава. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел куратар праекта, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Фёдар Ястраб; мастацтвазнавец, член Беларускага саюза мастакоў Ніна Марчанка; галоўны бібліёграф аддзела бібліяграфічнай апрацоўкі дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Галіна Апановіч.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам