ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Візіт міністра замежных спраў Алжыра
“Вачам сваім [не] веру!”: галаграмы ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Свет у тваіх руках”: адкрылася выстаўка гармоніі і дабра

“Свет у тваіх руках”: адкрылася выстаўка гармоніі і дабра
Іншыя Навіны

20 лютага ў бібліятэцы адкрылася міжнародная выстаўка “Дзень восьмы”. Арганізатары праекта – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і міжнароднае грамадскае аб'яднанне “Саюз майстроў-міратворцаў «Святло»”.

Прайшлі дні тварэння і адпачынку. І настаў дзень восьмы – дзень прыняцця адказнасці, сумеснай працы для стварэння жыццесцвярджальнай мадэлі нашага свету і ўласнага лёсу. Кожны ўчынак, слова, думка ўзаемазвязаны тысячамі прычынна-следчых сувязяў з іншымі людзьмі і, падобна кругам на вадзе ад кінутага каменя, аказваюць уплыў на ўсе падзеі нашай рэальнасці. Як мы праяўляем сябе ў гэтым свеце, такім ён і становіцца, і калі мы жадаем змяніць нешта ў ім – пачаць варта з сябе.

Гэтую важную думку адлюстравалі ў сваіх працах удзельнікі выставачнага праекта “Дзень восьмы” – беларускія майстры сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама мастакі з Расіі і Казахстана. Фотапрынты, батык, жывапіс, берасцяныя аплікацыі – кожная з работ нясе свой пасыл і адлюстроўвае глыбіннае стаўленне аўтара да навакольнага свету.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены работы выхаванцаў Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў. Насычаныя колерам, яркія і разнастайныя па тэхніцы выканання, яны нагадваюць дарослым пра дзіўныя здольнасці дзяцей тонка адчуваць гэты свет і бачыць яго прыгажосць, нягледзячы на ​​знешнія абставіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчыца аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Давідовіч, куратар выстаўкі, намеснік старшыні Саюза майстроў-міратворцаў “Святло” Алеся Іназемцава і загадчыца кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў і Саюза майстроў- міратворцаў “Святло” Аляксандра Дзятлава.

Сапраўдным упрыгожаннем вернісажу сталі творчыя нумары юных таленавітых артыстаў Ганны Дзік, Соф'і Хадневіч, Ліліі Хацкевіч, Алега Кручыніна, Алены Машкоўскай і Данііла Асновіча.

Убачыць работы ў стылі “гармоніі і дабра” можна ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 12 красавіка 2018 года.

Дата заканчэння працы выставы можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by


Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам