ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Рэспубліканскі семінар па таварных знаках
Зямное неба паэта

Праменьчык сонца

Праменьчык сонца
Іншыя навіны

1 чэрвеня 2009 года ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Праменьчык сонца”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей.


Фотавыстаўка “Праменьчык сонца” стала вынікам фотасесіі ў дзіцячых дамах г. Мінска. На выстаўцы прадстаўлена каля 50 фотаработ вядомых беларускіх фотамастакоў Віталя Бруснінскага, Сяргея Кажамякіна і Віктара Суглоба, фотарэпарцёраў Паўла Паташнікава і Юрыя Кулікова.

Мэта праекта – звярнуць увагу грамадскасці на дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай увагі і ўзятых на выхаванне ў дзіцячыя дамы. Праблема дзяцей-сірот у сучасным грамадстве паўстала як ніколі востра. Дзеці, якія засталіся без бацькоўскага цяпла і падтрымкі, маюць вялікую патрэбу ў клопаце і ўвазе тых, хто побач.

На мерапрыемства ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі былі запрошаны выхаванцы дзіцячых дамоў, сацыяльных прытулкаў, шматдзетныя сем’і.

Вясёлыя дзіцячыя песенькі, незвычайныя карціны з пяску Алы Разумавай, група забаўных пантамімістаў, музычная імпрэза групы “Князь Мышкін”, салодкі пачастунак – усё гэта выклікала шчаслівыя ўсмешкі дзяцей, вочы іх свяціліся праменьчыкамі радасці і гарэзлівасці. Са словамі добрай парады да дзяцей звярнуліся намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна, куратары праекта Фёдар Ястраб і Юлія Едка, а таксама Максім Дубовік – прадстаўнік кампаніі «Life :)», якая падтрымала праект матэрыяльна.

Выстаўка будзе доўжыцца да 9 ліпеня.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам