ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праменьчык сонца
Шчаслівае дзяцінства!

Зямное неба паэта

Зямное неба паэта
Іншыя навіны

З 1 па 30 чэрвеня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка «Зямное неба паэта», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Максімавіча Скарынкіна, паэта і перакладчыка.


Асноўная тэматыка твораў У. Скарынкіна – апаленае вайной дзяцінства, адважнасць і гераізм беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, любоў да працы і бацькоўскай зямлі, мінулае і сучаснасць роднага краю. У аўтара ёсць свая «крылатая» тэма, звязаная з яго ранейшымі прафесійнымі буднямі, – рамантыка блакітнага неба, мужнасць людзей, лёсам заручаных з авіяцыяй. Творы паэта вызначаюцца абвостраным, жывым пачуццем грамадзянскасці, шчырасцю і ўсхваляванасцю.

Літаратурная спадчына У. Скарынкіна прадстаўлена на выстаўцы зборнікамі лірыкі, сярод якіх «Буслы над аэрадромам» (1969), «Гукавы бар'ер» (1972), «Дазвольце ўзлёт» (1975), «Чацвёрты разварот» (1979), «Вугал атакі» (1982), «Пасадачныя агні» (1985), «Выратавальны плыт» (1988), «Размова на парозе» (1991), «Лосвіда» (1993), «Апошняе слова» (1994) і іншыя, а таксама выданнямі для дзяцей – кнігамі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна» (1991) і «Падарожжа ў Крайшарад» (1997), фантастычна-прыгодніцкім апавяданнем «У карэце па белым свеце» (2000).

Асобны раздзел экспазіцыі змяшчае пераклады, зробленыя У. Скарынкіным. На беларускую мову ён пераклаў паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997, Нацыянальная прэмія Італіі 1998; Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Купалы 2000), перастварыў на беларускай мове, як адзначае аўтар, паэмы Дж. Байрана, змешчаныя ў зборніку «Прароцтва Дантэ; Дон-Жуан» (2004). На выстаўцы прадстаўлены пераклады вершаў М. Рубцова, М. Вінграноўскага і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі твораў аўтара ў розных зборніках і часопісах.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам