ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Рэдкія і каштоўныя кніжныя фонды – аснова захавання гістарычнай памяці
Мемарандум аб узаемаразуменні паміж бібліятэкамі

Прадчуванне колеру

Прадчуванне колеру
Іншыя навіны

29 мая адбылося адкрыццё выстаўкі мастацкіх работ навучэнцаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Народная студыя выяўленчага мастацтва” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ”.


Студыяй кіруе вядомы беларускі мастак Рышард Май. Падзея прымеркавана да Дня абароны дзяцей.

Шчырасць, спантаннасць, прыроджанае пачуццё гармоніі, ніякіх забарон і гатовых выяўленчых прыёмаў – у атмасферы абсалютнай творчай свабоды спасцігаюць мастацтва юныя вучні ўнікальнай мастацкай студыі Рышарда Мая. Пад яго кіраўніцтвам маленькія мастакі не засвойваюць вядомыя гатовыя навыкі, а нанава, у яркім аўтарскім каларыце акрываюць іх на ўласным вопыце, вырашаючы творчыя задачы. Радасць ад такіх адкрыццяў не параўнальная ні з чым, яна дорыць дзіцяці адчуванне самастойнасці, умацоўвае ўпэўненасць у сваіх сілах і здольнасцях. У студыі займаюцца малышы ад трох гадоў, і гэтыя крошкі ўжо к 7–12 гадам ствараюць дзівосныя рэчы! Дзіцячыя работы не толькі сапернічаюць з “дарослым” жывапісам, але часта пераўзыходзяць яго па змесце або выяўленчай форме, выразнасці або спектры прыёмаў.

Студыя, якая існуе з 1978 года, з цягам часу была ўдастоена званняў “народнай” і “заслужанай”, а ў мастацкіх кругах загаварылі пра “феномен студыі Рышарда Мая”. Работы студыйцаў прымалі ўдзел у шматлікіх выстаўках і станавіліся прызёрамі міжнародных конкурсаў у Анголе, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Галандыі, Ізраілі, Індыі, Македоніі, Новай Гвінеі, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Тайвані, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Японіі і на Мадагаскары.

Выстаўка да Дня абароны дзяцей у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прадставіла каля 40 яркіх, жыццярадасных, шчырых, напоўненых сапраўднай мастацкай смеласцю карцін, створаных юнымі мастакамі-студыйцамі. На адкрыцці экспазіцыі вучні студыі Рышарда Мая былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі.

Экспазіцыя "Прадчуванне колеру" размясцілася ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам