ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прадчуванне колеру
Інфармацыйныя рэсурсы Thomson Reuters для адукацыі і навуковай дзейнасці

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж бібліятэкамі

Іншыя навіны

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Пакістана падпісаны ў рамках афіцыйнага візіту ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам.


Падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні адбылося падчас наведвання Нацыянальнай бібліятэкі Пакістана міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Барысам Святловым, міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Ананіч, дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раманам Матульскім. У рамках сустрэчы беларускіх дэлегатаў з прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Пакістана і Бібліятэчнай асацыяцыі Пакістана ўдзельнікі абмяняліся думкамі аб сучасным стане бібліятэчнай і кнігавыдавецкай справы ў Беларусі і Пакістане, абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

У Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана быў арганізаваны семінар, прысвечаны сучаснаму стану спраў і новым магчымасцям ва ўзаемадзеянні паміж нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Пакістана. У сваім выступленні Раман Матульскі прадставіў Нацыянальную бібліятэку Беларусі як сучасны інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр сусветнага ўзроўню, які іграе важную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

Пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Пакістан мае на ўвазе наступныя кірункі: удзел прадстаўнікоў нацыянальных бібліятэк дзвюх краін у навукова-практычных канферэнцыях і семінарах, якія праводзяцца ў Беларусі і Пакістане; публікацыі ў прафесійных выданнях артыкулаў аб сучасным стане бібліятэчнай справы дзвюх краін; кнігаабмен актуальнымі выданнямі паміж дзвюма нацыянальнымі бібліятэкамі; сумеснае правядзенне кніжных выставак і іншых мерапрыемстваў; распрацоўку праекта адкрыцця ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана беларускага інфармацыйна-культурнага цэнтра імя Ф. Скарыны.

У адпаведнасці з праграмай афіцыйнага візіту дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі таксама прыняў удзел у рабоце першага пакістанска-беларускага дзелавога і інвестыцыйнага форуму, мерапрыемствах з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, шэрагу перагавораў міністра культуры Барыса Святлова і міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам