ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка ніткаграфіі
Рэспубліка разнастайнасці культур

I Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”

I Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
Іншыя навіны

24 красавіка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё I Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі “Арт-лінія”.


У гэтым вельмі прадстаўнічым мастацкім форуме ўзялі ўдзел 12 краін: Беларусь, Польшча, Германія, Сербія, Італія, Латвія, Эстонія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Куба, Арменія. Дзякуючы гэтаму выстаўку можна назваць адной з самых значных рэпрэзентацый сусветных тэндэнцый сучаснага графічнага мастацтва. Яе ўдзельнікі – гэта і маладыя аўтары, якія толькі пачынаюць свой шлях у мастацтве, і майстры, чые імёны з’яўляюцца гонарам еўрапейскай мастацкай сцэны. Узроставы дыяпазон выстаўкі вельмі значны і складае звыш 50-ці гадоў.

Выстаўку можна назваць сапраўдным фестывалем тэхнік, тэхналогій, творчых манер і памкненняў. Тут ёсць бліскучае выкарыстанне класічных тэхнік графікі і тое, што на фестывалі сучаснага мастацтва адносіцца да паняцця "вольная графіка". Памеры работ разнастайныя, ад міні-афортаў, якія прадстаўляюць міні-формы сучаснай графікі, да велізарных твораў, якія дэманструюць манументальныя эфекты друкаванай графікі.

Аўтары, якія прадстаўляюць
Беларусь: Любоў Абрамава, Тамара Шэлест, Уладзімір Даўгяла, Каміль Камал, Павел Кастусік, Іван Сямілетаў, Раман Сустаў, Юрый Якавенка;
Украіну: Галіна Бадзякова, Раман Раманішын, Алег Дзенісенка;
Літву: Марыус Данюс, Юргіта Герлікайтэ, Тодас Гіндрэнас;
Эстонію: Андрэас Талі, Вірджэ Ёекалда, Марка Наутрас, Пітэр Алік, Віве Толі;
Латвію: Інес Лецкалніна;
Арменію: Рыгор Данелян;
Польшчу: Тэрэза Фродыма, Томаш Едржэйка, Катаржына Крочак, Норберт Весхала, Вітальд Зарэмба;
Сербію: Віда Стэфанавіч;
Аўстрыю: Дзмітрый Аляксееў, Марк Фрыдвальскі;
Германію: Ульф Назаранка;
Італію: Карла Акардзі;
Кубу: Анна Роса, Лам Вільфрэда, Карэра Порта Рэнэ, Эдэль Алонса, Марыяна Радрыгес, Хменас Луіс Пабла.

Асаблівасцю гэтага выставачнага праекта стаў конкурс, упершыню арганізаваны ў Беларусі.

Міжнароднае журы: Георгій Паплаўскі – старшыня журы, акадэмік Расійскай акадэміі мастацтва, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, народны мастак Беларусі (Беларусь); Вітальд Скуліч – прафесар, галоўны куратар Кракаўскай трыенале графікі (Польшча); Ніёла Сальтэнітэ – графік, старшыня секцыі графікі Літоўскага саюза мастакоў (1995–2000), куратар (Літва); Славалюб Чворавіч – прафесар Бялградскай акадэміі мастакоў (Сербія); Марыён Тупіц – гісторык мастацтва, артменеджар, куратар (Эстонія).

Галоўны куратар – Фёдар Ястраб, загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня ГТ “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”.

Журы вяло абмеркаванне пры дапамозе Інтэрнэту. Яго работа заняла каля 10 дзён. Кожны аўтар атрымаў сертыфікат аб удзеле ў праекце. Дыпломамі былі адзначаны 20 работ.

Гран-пры быў прысуджаны польскай мастачцы Катаржыне Крочак.

Дыпломамі ўзнагароджаны:

За арыгінальнае пластычнае рашэнне:

Каміль Камал
"Карабель казак". Літаграфія. 50х66, 1997. Беларусь
Юрый Якавенка
"Свінец", афорт, фотапалімер. 21х14,5. 2007. Беларусь
Вітальд Зарэмба
"Курс адзін, нуль, нуль". Лінагравюра, лічбавы друк. 70х100. 2006. Польшча

За высокую тэхніку выканання:

Пітэр Алік
"У забыцці". Лінагравюра. 2004. Эстонія
Марыус Данюс
"Адлюстраванне". Лічбавы друк, шоўк. 2007.160х140. Літва
Раман Раманішын
"Чорнае мора". Афорт.
13х13,5. 2007. Украіна

Дыпломы II ступені:

Дзмітрый Аляксееў
"1". Прынт. 21х29,7. Аўстрыя
Інес Лецкалніна
"Інтрыга". Літаграфія, 77х57, 2005. Латвія
Андрэас Талі
"Танец у цемры І". Лічбавы друк. 2008. Эстонія
Алег Дзенісенка
"Traveler". Афорт. 9х24,5. 2006. Украіна
Сямілетаў Іван
"Цені". Змешаная тэхніка, лічбавы друк. 34х34. 2007–2008. Беларусь
Віда Стэфанавіч
"Райскае месца". Лінагравюра. 59х44. Сербія
 
Віве Толі
"Споведзь I". Мецацінта. 2000–2001. Эстонія
Марк Фрыдвальскі
"Паветра IV". Змешаная тэхніка, 21х29,7. 2007. Аўстрыя
 

Дыпломы I ступені:

Раман Сустаў
"Foundation". Афорт. 15х17. 2007. Беларусь
Норберт Весхала
"Кампазіцыя D.R.2". Лічбавы друк, 59х87. 2005. Польшча
Юргіта Герлікайтэ
"Медытацыя 7". Лічбавы друк, палатно. 127х114. Літва
 
Тодас Гіндрэнас
"S.R.". Лінагравюра. 127х100. Літва
Томаш Едржэйка
"Без назвы 4". Серыяграфія, 70х100. 2005. Польшча
 

Гран-пры:

Катаржына Крочак
"Стварэнне Свету IV". Лічбавы друк, 66х90. 2005. Польшча
Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам