ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
I Мінская міжнародная выстаўка графікі “Арт-лінія”
І памятае свет выратаваны...

Рэспубліка разнастайнасці культур

Рэспубліка разнастайнасці  культур
Іншыя навіны

29 красавіка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё мультымедыйнай выстаўкі «Рэспубліка разнастайнасці культур», арганізаванай пры садзейнічанні Польскага інстытута ў Мінску.



Выстаўка адлюстроўвае гісторыю талерантнасці і ўзаемнага суіснавання розных нацыянальнасцей на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Экспазіцыя, якая складаецца з 10 мультымедыйных пультаў, цалкам падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай у Варшаве і па форме ўяўляе сабой дзесяць кароткіх дакументальных фільмаў. Два з іх расказваюць аб гісторыі Польшчы і гісторыі польскай Нацыянальнай бібліятэкі. Астатнія восем прысвечаны розным культурным сферам, спадчына якіх мела ўплыў на сучасную культуру Польшчы. Гэтая шматстайная мазаіка культур прадстаўлена ў выглядзе найбольш каштоўных рукапісаў, інкунабул, карт і кніг з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Выстаўка будзе працаваць да канца мая.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам