ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Абарона бібліятэчных дакументаў ад біялагічных пашкоджанняў
Выстава “Гадзіна мовы” пачала працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы ў дзень старту продажу гадзінніка “Пімен Панчанка” Мінскага гадзіннікавага завода

Фестываль пейзажа

Фестываль пейзажа
Іншыя навіны

З 22 лютага у Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава “Фестываль пейзажа”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957).

Фестываль пейзажа – даніна пашаны вядомаму мастаку, найбуйнейшаму беларускаму пейзажысту, што стварыў сапраўдную пейзажную галерэю вобразаў беларускай прыроды.

Невыпадкова экспазіцыя пачынаецца з палатна “Майстэрня В. Бялыніцкага-Бірулі ў сядзібе «Чайка»” Алены Дзедавай. З гэтай сядзібай звязана вялікая частка творчага і асабістага жыцця майстра. Яе наваколле стала невычэрпнай крыніцай матываў для творчасці мастака. Там жа і закончылася доўгае, насычанае падзеямі і няпростае жыццё творцы.

Выдатныя краявіды, выкананыя ў традыцыйнай манеры, напаўняюць прастору галерэі адчуваннем сонца, холаду, снегу, марознага паветра. Лірычны і стрыманы, сугучны спакойнаму каларыту беларускай прыроды жывапіс Уладзіміра і Паўла Масленікавых; цёплы і празрысты, падобны на акварэль гарадскі пейзаж Васіля Пешкуна; трапяткія драўляныя хаткі Наталлі Шапавалавай і Міхаіла Крота. Рэалістычныя карціны Антона Вырвы вылучаюцца асаблівай тонкасцю, мяккасцю і глыбінёй успрымання і перадачы зімовага, веснавога і летняга наваколля. Нечаканым кантрастам на іх фоне выступаюць сакавітыя пейзажы Юліі Мацура.

Многім палотнам на выставе ўласцівы вобразна-паэтычны пачатак, мелодыка танальных спалучэнняў, філасофскае асэнсаванне натуральных матываў. Пейзажы Алы Страуты, Святланы Рыжыкавай, Веры Каўзановіч, Сяргея Пісарэнкі, Уладзіміра Рынкевіча адметныя індывідуальнасцю і філасофскай змястоўнасцю.

Адметная індывідуальная манера, цікавыя кампазіцыйныя рашэнні, выразная пластыка – гэта тыя рысы, што адрозніваюць абсалютную большасць прадстаўленых твораў і вызначаюць мастацкі ўзровень выставы.

У кожнага пейзажыста свая творчая задача, аднак ёсць і тое, што іх аб’ядноўвае, – гэта любоў да жыцця, удзячныя і ўважлівыя адносіны да навакольнага свету.

З 11 лютага па 20 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Лірычны пейзажыст з Бялыніч”, прысвечаная 150-гадоваму юбілею Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Выстава працуе ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) да 23 мая 2022 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам