10 студзеня 2008 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі работ студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў "Ювента", арганізаванае Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, АКБ «Белросбанк» і кампаніяй "Еўрафорд".
Падтрымка таленавітай моладзі была і застаецца адной з галоўных задач дзяржавы. У гэтай сувязі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і АКБ “Белросбанк”, аб’яднаўшы намаганні, прадставілі 40 работ мастакоў-пачаткоўцаў: Міхаленка Антона, Дямідзенка Паліны, Лось Марыі, Ксяндзова Паўла, Дунай Вольгі, Матвяйчук Іны, Вырва Антона, Скарабагатавай Алесі, Даняліі Арсенія, Масленікава Паўла, Беловусавай Наталлі, Конанавай Ганны, Корань Ганны, Табушэвай Наталлі, Прыходзька Леаніда, Крыштаповіч Эвяліны. Алеся Скарабагатая – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Працы гэтых студэнтаў леглі ў аснову ілюстравання календара на 2008 год, выдадзенага пры фінансавай падтрымцы АКБ «Белросбанк» іпрэзентаванага на дадзеным мерапрыемстве.
Выстаўка будзе працаваць да 27 студзеня 2008 года.