ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
НББ наведала дэлегацыя В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій
Адкрыццё выстаўкі "Ювента"

Пяснярка з Прынямоння

Пяснярка з Прынямоння
Іншыя навіны

З 1 па 20 студзеня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «Пяснярка з Прынямоння», прысвечаная 70-годдзю Дануты Бічэль-Загнетавай, беларускай паэтэсы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1984; за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож»).



Паэзіі Д. Бічэль-Загнетавай уласцівы шчырасць інтанацый, тонкі лірызм, сувязь сучаснасці з мінулым, любоў да чалавека, краявідаў, роднай зямлі.

Асноўным у яе шчырай, усхваляванай лірычнай споведзі з’яўляецца пачуццё грамадзянскай адказнасці, годнасці і гонару за Беларусь, за свой Прынёманскі край, бацькоўскую зямлю. Змест яе лірыкі складаюць праблемы сучаснасці і гістарычнага мінулага, трывога за мір на планеце, высокія маральна-этычныя прынцыпы чалавечых узаемаадносін, вернасць, сяброўства, каханне, мацярынства.

У экспазіцыі – зборнікі паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983),«А на Палессі» (1990), «Божа мой, Божа» (1992), «Снапок» (1999),«На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004). Значную частку літаратурнай спадчыны Д. Бічэль-Загнетавай складаюць творы, напісаныя для дзяцей: «Перапёлка» (1968), «Дагані на кані» (1973), «Габрынька і Габрусь» (1985), «Гараднічанка» (1993) і іншыя.

У асобны раздзел экспазіцыі ўвайшлі кнігі, складальнікам і аўтарам прадмоў да якіх з’яўляецца Д. Бічэль-Загнетава.

Сярод экспанатаў выстаўкі – выданні твораў паэтэсы, перакладзеныя на рускую, украінскую, польскую і англійскую мовы.

Аб творчым і жыццёвым лёсе Дануты Янаўны раскажуць прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы з перыядычнага друку: артыкулы М. Новік “З намі Нёман, з намі Бог”, А. Нікіпорчык “Звініць ва мне Боская нота” і іншыя. Даследаванню творчасці паэтэсы прысвечаны таксама аўтарэферат А.М. Петрушэвіч “Поэзия Д. Бичель-Загнетовой. Проблема лирическог героя”. Цікавымі для наведвальнікаў выстаўкі будуць і змешчаныя ў часопісе “Наша вера” лісты, адрасаваныя Д. Бічэль-Загнетавай Наталлей Арсенневай.

Выстаўка налічвае звыш 70-ці дакументаў.

Кантактны тэлефон 293-27-16

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам