ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
З памяццю ў сэрцы
Бібліятэка – на абноўленай Рэспубліканскай дошцы гонару!

Адкрыццё выстаўкі "Гісторыя ў часе"

Адкрыццё выстаўкі "Гісторыя ў часе"
Іншыя навіны

21 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Гісторыя ў часе” гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.


Ужо больш за паўстагоддзя гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка рыхтуе прафесійных мастакоў і музыкантаў – у 2017 годзе ўстанова адзначыць сваё 55-годдзе.

Да гэтай знамянальнай даты выпускнікі падрыхтавалі серыю мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Парнат. Макаёнка, 14”. На слэнгу “для сваіх” Парнатам называюць сталічную “кузню кадраў” беларускага мастацтва. Пачынаючы з 1968 года, са сцен гімназіі выйшла 40 выпускаў навучэнцаў мастацкага аддзялення. Гэта не адно пакаленне прафесійных і вядомых мастакоў, дызайнераў, графікаў, мадэльераў. Многія з іх ужо завяршылі свой жыццёвы шлях, але пакінулі пасля сябе шэдэўры жывапісу, якія не перастаюць захапляць.

Выставачны праект “Гісторыя ў часе” прадставіў да ўвагі наведвальнікаў работы беларускіх мастакоў, выпускнікоў гімназіі-каледжа Канстанціна Шаранговіча (1956–2014), Аляксандра Льдокава (1958–1989), Валерыя Дашкевіча (1970–2015), Дзмітрыя Хмызнікава (1970–1995), Аляксандра Цімошчанкі (1971–2003).

На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Беларусі Алена Далгаполава, старшыня секцыі “Скульптура” Беларускага саюза мастакоў, скульптар Аляксандр Шапо, мастацтвазнаўца, арт-крытык, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза кінематаграфістаў, член Міжнароднага савета музеяў ICOM Таццяна Бембель, мастак, фатограф, член Беларускага саюза мастакоў і творчага аб’яднання “Фотамастацтва” Дзяніс Раманюк.

Таццяна Бембель падзякавала выпускнікам – ініцыятарам праекта за чарговую выстаўку, якая стане часткай гісторыі гімназіі-каледжа, і падзялілася некаторымі ўспамінамі з яе жыцця. “Парнат” – гэта школа-парадокс, дзе ва ўмовах цвёрдай інтэрнацкай сістэмы нараджаліся неардынарныя мастакі з магутнай унутранай сілай і велізарным светам. Яны шукалі натхненне і здабывалі ідэі для творчасці за межамі гімназіі, а затым па начах стваралі работы, якія адлюстроўваюць свет па-за сценамі каледжа.

Словы павагі і падзякі выпускнікам выказаў Аляксандр Шапо, які быў асабіста знаёмы з аўтарамі прадстаўленых карцін. “Гэтыя людзі – частка маёй юнацкасці і разумення свету”, – расказаў Аляксандр. Ён таксама адзначыў, што творчае жыццё хуткаплыннае, але работы неардынарных асоб працягваюць жыць і выклікаць цікавасць.

Пра тое, як стваралася выстаўка, распавёў Дзяніс Раманюк. Як аказалася, усе работы прадставілі з прыватных калекцый сваякі і сябры мастакоў, і не выключана, што магчымасць убачыць гэтыя карціны больш не прадставіцца. Сваімі ўспамінамі падзялілася жонка мастака Аляксандра Льдокава – старшы выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віялета Льдокава.

Падчас знаёмства з экспазіцыяй асобую ўвагу наведвальнікаў прывабіла работа Уладзіміра Юрчанкі – трыпціх “След”. Тры палотны, тры сляды – як сімвалічны напамін пра тое, што кожны ў гэтым свеце павінен нешта пасля сябе пакінуць.

Выстаўка будзе доўжыцца да 22 ліпеня 2016 года.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

   

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам