21 чэрвеня, напярэдадні V Усебеларускага народнага сходу, адбылося афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі гонару.
Урачыстая цырымонія прайшла на праспекце Пераможцаў, каля плошчы Дзяржаўнага сцяга.
Падчас цырымоніі адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны ўшаноўванню пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва з удзелам членаў урада Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў і прадстаўнікоў працоўных калектываў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і арганізацый.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прызнана пераможцай сярод арганізацый сферы паслуг, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры па арганізацыі адпачынку і вольнага часу, і занесена на Рэспубліканскую дошку гонару пераможцаў спаборніцтваў за 2011–2015 гады і 2015 год.
Рэспубліканская дошка гонару абнаўляецца штогод. На ёй прадугледжаны месцы для абласцей, раёнаў, гарадоў і арганізацый, якія дабіліся лепшых вынікаў у сваім развіцці.