ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжніца тваёй мары
Канферэнцыя, прысвечаная змяненню клімату

Змяненне клімату: пара дзейнічаць!

Змяненне клімату: пара дзейнічаць!
Іншыя навіны

З 29 кастрычніка па 30 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Змяненне клімату: пара дзейнічаць!”, прысвечаная адкрыццю Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН па пытаннях змянення клімату COP21.


Будучая канферэнцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па клімаце COP21 стане адной з самых буйных міжнародных падзей. Яна пройдзе ў Францыі, у Парыжы, з 30 лістапада па 11 снежня 2015 года ў выставачным комплексе “Ле Буржэ”.

Галоўная мэта канферэнцыі – падпісанне генеральнага пагаднення, якое дазволіць нашай планеце заставацца адаптаванай для жыцця. Падпісанне дадзенага дакумента вельмі важнае, бо ад яго будзе залежаць жыццё будучых пакаленняў, якім, калі нічога не будзе прадпрынята, давядзецца адказваць на сур’ёзныя кліматычныя выклікі.

Пагадненне, падпісанне якога плануецца ў Парыжы ў снежні 2015 года, мае дзве мэты: скарачэнне на 2°C кліматычнага пацяплення і абмежаванне выкіду парніковых газаў да 2020 года з мэтай іх прагрэсіўнага скарачэння і дасягнення адмоўнага паказчыка да канца XXI стагоддзя.

Змяненне клімату датычыцца нас усіх. Яно закранае практычна ўсе сацыяльна-эканамічныя галіны: ад сельскай гаспадаркі да турызму, ад інфраструктуры да аховы здароўя. Яно адбіваецца на стратэгічных рэсурсах, такіх як вада, прадукты харчавання і энергія. Яно запавольвае і нават ставіць пад пагрозу ўстойлівае развіццё. Таму сёння міжнародная супольнасць рухаецца ў кірунку прыняцця смелых рашэнняў і буйнамаштабных рашучых мер па барацьбе са зменай клімату.

У 1992 годзе краіны далучыліся да міжнароднага дагавора – Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату (РКЗКААН), каб разгледзець пытанне аб тым, што яны могуць зрабіць для стрымлівання росту глабальных паказчыкаў тэмпературы і выкліканага гэтым змянення клімату і як справіцца з яго наступствамі.

Да 1995 года краіны пераканаліся ў тым, што палажэнняў аб скарачэнні выкідаў, прадугледжаных Канвенцыяй, недастаткова. З гэтай прычыны яны прыступілі да перагавораў аб узмацненні глабальных мер па процідзеянні змяненню клімату і ў 1997 годзе прынялі Кіёцкі пратакол.

Кіёцкі пратакол з’яўляецца юрыдычна абавязковым дакументам для развітых краін, для якіх усталяваны пэўныя мэты па скарачэнні выкідаў. Першы перыяд дзеяння абавязацельстваў па Пратаколе пачаўся ў 2008 годзе і скончыўся ў 2012 годзе. Другі перыяд дзеяння Пратакола пачаўся 1 студзеня 2013 года і закончыцца ў 2020 годзе.

На дадзены час налічваецца 195 бакоў Канвенцыі і 192 бакі Кіёцкага пратакола. Кіёцкі пратакол уступіў у сілу 16 лютага 2005 года. З той пары бакі Пратакола працягвалі перагаворы і ўнеслі змены ў дакумент, каб дасягнуць больш маштабных мэт да 2030 года.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 40 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы, перыядычныя выданні.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Змяненне клімату і ўстойлівае развіццё.
  • Фінансаванне дзейнасці па змякчэнні глабальнага змянення клімату.
  • Міжнародныя прававыя дакументы ў галіне змены клімату і аховы навакольнага асяроддзя.
  • Змяненне клімату і кіраванне воднымі рэсурсамі.
  • Праблема глабальнага змянення клімату і яе рашэнне ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Абмежаванне выкіду парніковых газаў – адна з найважнейшых мер рэагавання на змяненне клімату.

Выстаўка прызначана для спецыялістаў у галіне метэаралогіі, гідралогіі, экалогіі, геафізічных навук, студэнтаў і выкладчыкаў, навуковых работнікаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі змянення клімату і аховы навакольнага асяроддзя.

Карысныя спасылкі

Дзйнасць ААН

Канферэнцыі

Мерапрыемствы

Даклады

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам