ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэс-канферэнцыя міністраў па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Азербайджана
Прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай "Сакральныя жывапiс Беларусi ХV-ХVIII стст."

Выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…"

Выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…"
Іншыя навіны

З 18 студзеня па 29 лютага 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (кальцавы калідор, 3-ці паверх) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…", прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта, барда, акцёра Уладзіміра Высоцкага (1938-1980гг.).


Прадстаўленыя на выстаўцы матэрыялы распавядаюць аб жыцці і творчасці У. Высоцкага. У экспазіцыі сабрана каля 200 дакументаў, сярод якіх кнігі, брашуры, буклеты, бібліяграфічныя даведнікі, фотаальбомы, паштоўкі, пласцінкі, аўдыёкасеты, кампакт-дыскі.

Імя Уладзіміра Высоцкага не патрабуе прадстаўлення. Ён стаў легендарнай асобай яшчэ ў маладыя гады – як кінаакцёр і артыст Тэатра на Таганцы, як аўтар і выканаўца песень, якія слухала і спявала ўся краіна. Нарадзіўся і жыў Высоцкі ў Маскве. У 1956 годзе скончыў школу-студыю пры МХАце, іграў у Тэатры мініяцюр, у Драматычным тэатры імя А.С. Пушкіна, з 1964 года – у Тэатры драмы і камедыі на Таганцы, дзе сыграў больш за 20 роляў, зняўся ў 30 мастацкіх і тэлефільмах.
З дзяцінства пісаў вершы. Усяго ім напісана больш як 600 вершаў і песень, шматлікія з іх – да кінафільмаў і спектакляў. Пісаў таксама прозу, сцэнарыі і казкі.
З паэтычнай спадчынай Высоцкага наведвальнікаў выстаўкі знаёмяць шматлікія зборнікі аўтара: «Не пройдет и полгода» (2007), «Я не верю судьбе» (2006), «Избранное» (2006), «Кони привередливые» (2003), «Спасите наши души» (2002), «Стихи и песни» (2001), «Я, конечно, вернусь» (1999), «Собрание сочинений в семи томах» і іншыя.

У.Высоцкі быў шматбаковым чалавекам. Аб гэтым можна даведацца з кніг, напісаных калегамі па творчым цэху, сучаснікамі, людзьмі, якія асабіста ведалі і мелі зносіны з ім, яго блізкімі: В. Залатухін «Секрет Высоцкого» (2002), Ф.І. Раззакаў «Владимир Высоцкий. По лезвию бритвы» (2004), Р.П. Крэчатава «Трое» (2005), М.Владзі «Владимир, или Прерванный полет» (1989) іншыя. Унікальнай у гэтых адносінах з’яўляецца кніга А.А. Цярэнцева «Владимир Высоцкий: монолог со сцены» (2000). У ёй адлюстраваныя літаратурныя запісы са старых канцэртных плёнак Высоцкага, дзе захаваліся яго гутаркі з залай, выступленні, адказы на запіскі, разважанні ўслых.

На выстаўцы можна пазнаёміцца і з такімі навуковымі матэрыяламі з фондаў бібліятэкі, як «Владимир Высоцкий и Беларусь: Документально-художественное исследование» В. Кіені і В. Міткевіча, альманах «Мир Высоцкого: Исследования и материалы» А.Я. Крылова и В.Ф. Шчарбакова, «Владимир Высоцкий: страницы биографии» С.М. Зубрылінай, «Правда смертного часа. Посмертная судьба» В. Перавозчыкава, «Владимир Высоцкий: мир и слово» А.У. Скобелева. А ў зборніках серыі «Белорусские страницы» сабраныя даследаванні, перапіска, успаміны аб Высоцкім з архіваў У. Тучына і Б.Акімава. У адным са зборнікаў распавядаецца аб мінскай калекцыі фанаграм, дакументальных кіна- і відэаматэрыялах артыста.

Выстаўка разлічана на шырокую чытацкую аўдыторыю.

Кантактны тэлефон 293-28-86.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам