ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка "Ніводнай літарай не лгу…"
Паездка ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза

Прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай "Сакральныя жывапiс Беларусi ХV-ХVIII стст."

Прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай "Сакральныя жывапiс Беларусi ХV-ХVIII стст."
Іншыя навіны

17 студзеня 2008 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі Н.Ф. Высоцкай «Сакральны жывапіс Беларусі XV – XVIII стст.», выдадзенай адным з найбуйнейшых беларускіх выдавецтваў «Беларусь».



Аўтар альбома – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Надзея Фёдараўна Высоцкая. У кнізе апублікаваны фатаграфіі экспанатаў з культавых калекцый Беларусі і Расіі: помнікі з музейных калекцый, алтарныя карціны, алтары, абразы, іканастасы, што знаходзяцца ў храмах.
У рамках мерапрыемства адбылася і прэзентацыя апошніх выданняў выдавецтва «Беларусь»: «Гісторыя беларускага мастацтва» у 2-х тамах аўтара Б.А. Лазукі, «Жаночы касцюм у Беларусі» і «Мужчынскі касцюм у Беларусі» аўтараў В.М. Бялявінай і Л.В. Ракавай, а таксама серыя выданняў, прысвечаных архітэктурным і культурным помнікам Беларусі аўтараў А.А. Ярашэвіч, В.Д. Бажэнава і Т.В. Габруся.
У цырымоніі прынялі ўдзел:
  • Высоцкая Надзея Фёдараўна – доктар мастацтвазнаўства, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь;
  • Лапцёнак Ігар Мікалаевіч – намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Аляксейчык Якаў Якаўлевіч – галоўны рэдактар выдавецтва «Беларусь»;
  • Лакотка Аляксандр Іванавіч – дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • Лазука Барыс Андрэевіч – кандыдат мастацтвазнаўства;
  • Баразна Міхась Рыгоравіч – прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
  • Ракавая Любоў Васільеўна – кандыдат гістарычных навук;
  • Кірухіна Людміла Генадзьеўна – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам