ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Экскурсія, прысвечаная Кандрату Крапіве
Бы дзве легенды

Верша цудоўны тэатр

Верша цудоўны тэатр
Іншыя навіны

З 12 сакавіка па 13 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) дэманструецца тэматычная выстаўка “Верша цудоўны тэатр…”, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 года (дакумент 30С/82) і штогод адзначаецца 21 сакавіка.

У адпаведнасці з рашэннем ЮНЕСКА асноўнай мэтай святкавання Сусветнага дня паэзіі з’яўляецца падтрыманне пасродкам паэзіі моўнай разнастайнасці і моў, якія знікаюць. Акрамя таго, гэты Дзень закліканы садзейнічаць развіццю паэзіі, вяртанню да вуснай традыцыі паэтычных чытанняў, выкладанню паэзіі, узнаўленню дыялогу паміж паэзіяй і іншымі відамі мастацтва, такімі, як тэатр, танцы, музыка, жывапіс, а таксама заахвочванню выдавецкай справы і стварэнню ў сродках масавай інфармацыі пазітыўнага вобраза паэзіі як сапраўды сучаснага мастацтва, адкрытага людзям.

“Паэзія, – гаворыцца ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокую грамадскую ўвагу”. Святкаванне гэтага Дня дае штуршок правядзенню розных акцый і іншых мерапрыемстваў у падтрымку паэзіі, якія ажыццяўляюцца на розных узроўнях – міжнародным, нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым. Сёння ўжо традыцыйна ў многіх краінах з нагоды Сусветнага дня паэзіі праходзяць літаратурныя вечары, фестывалі, прэзентацыі новых кніг, уручаюцца літаратурныя прэміі. Гэтыя падзеі шырока асвятляюцца СМІ, прыцягваюць увагу не толькі шырокай аўдыторыі, але і выдаўцоў. Заключэнне новых дагавораў на выданне іх твораў становіцца для паэтаў лепшым падарункам да свята і самым чаканым яго вынікам.

Варта адзначыць дэмакратычнасць Сусветнага дня паэзіі, які аб’ядноўвае як масцітых аўтараў з мільённымі тыражамі, так і паэтаў-пачаткоўцаў. Сустракаючыся адзін з адным на святочных мерапрыемствах, яны маюць магчымасць абменьвацца вопытам і зараджацца адзін ад аднаго станоўчай творчай энергіяй.

Слова “паэзія” паходзіць ад грэч. “рoieo” – тварыць, будаваць, ствараць. Дагэтуль невядома, хто стаў першым у свеце аўтарам сапраўднага верша. Па меркаванні вядомага гісторыка Томаса Пікока, самыя старажытныя вершы-гімны былі створаны ў XXIII стагоддзі да нашай эры дачкой шумерскага правіцеля – Энхедуан, якая злажыла гімн, што ўслаўляў багоў, заклаўшы першы камень у стварэнні паэзіі старажытных людзей.

Паэзія – адно з самых геніяльных дасягненняў чалавецтва. Праліваць свае пачуцці ў вершаванай форме, захоўваць у рыфме сваё светаадчуванне, марыць пра будучыню і ўспамінаць мінулае, адначасова звяртаючыся да мільёнаў і застаючыся пры гэтым сам-насам, – на гэта здольная толькі паэзія, найвялікшае з мастацтваў, створаных чалавекам.

Кожны верш унікальны, але кожны адлюстроўвае ўніверсальны характар чалавечага вопыту, імкненне да творчасці, якое не ведае меж як часу, так і прасторы, і пастаянна сцвярджае ідэю чалавецтва як адной вялікай сям’і.

Менавіта ў гэтым заключаецца дух Сусветнага дня паэзіі, які ляжыць у аснове ўсёй дзейнасці ЮНЕСКА па ўмацаванні чалавецтва як адзінай супольнасці, – шляхам захавання дакументальнай паэтычнай спадчыны ў рамках праграмы “Памяць свету”, а таксама аховы нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 публікацый на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Паэзія і яе роля ў захаванні і развіцці духоўнай спадчыны і культурнай разнастайнасці народаў.
  • Паэзія народаў свету.
  • Руская паэзія.
  • Беларуская паэзія і перспектывы яе развіцця.

Выстаўка будзе цікавай лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца паэзіяй і культурнай разнастайнасцю.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам