ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дар дэлегацыі КНР
Выстаўка жывапісу і графікі Кітая

Вечны горад: гарадскі пейзаж у выяўленчым мастацтве

Вечны горад: гарадскі пейзаж у выяўленчым мастацтве
Іншыя Навіны

З 3 жніўня па 6 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вечны горад: гарадскі пейзаж у выяўленчым мастацтве”.


У экспазіцыі прадстаўлены творы жывапісу і графікі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вечна зменлівы вобраз горада шматаблічны і невычэрпны. Ва ўсе часы мастакі розных эпох і стыляў неаднаразова звярталіся да гэтай тэмы, імкнучыся адлюстраваць сваё суб’ектыўнае бачанне гарадскога жыцця, перадаць неспакойную атмасферу ранішніх вуліц, захаваць таямнічую цішыню заснежаных маставых, улавіць мерную плынь часу ў старых кварталах…

Ужо ў творах сярэдневяковых мастакоў, якія імкнуліся паказаць “відовішча свету зямнога”, прасочваюцца элементы гарадскога пейзажу.

Як самастойны жанр у мастацтве гарадскі пейзаж склаўся ў ХVIII стагоддзі ў творчасці венецыянскіх ведутыстаў Каналета, Б. Белота, Ф. Гвардзі, работы якіх захапляюць раскошай архітэктурных ансамбляў позняга кватрачэнта, пышнасцю італьянскіх палацаў.

Новае гучанне гарадскі пейзаж набыў у творчасці імпрэсіяністаў. На палотнах К. Манэ, К. Пісаро, А. Сіслея ўвасоблены вобраз Парыжа з прасторнымі плошчамі, шматлікімі кафэ, вакзаламі і паркамі. Дынамічныя пабудовы, асіметрыя, эскізная манера пісьма, сілуэты мітуслівых прахожых, карэт, дрэў ствараюць цэласнасць і рытмічнае адзінства.

Значную частку экспазіцыі склалі гарадскія пейзажы беларускіх мастакоў. Сярод іх – работы М. Шагала, М. Данцыга, Л. Гоманава, Ф. Гумена і іншых, у якіх увасоблены панарамы гарадоў і помнікі архітэктуры, што ўяўляюць неад’емную частку культурнай спадчыны Беларусі.

На выстаўцы таксама прадстаўлены творы “рускага Каналета” Ф. Аляксеева, які з высакароднай стрыманасцю перадаў непаўторнае аблічча строгай архітэктуры Пецярбурга і Масквы, паўсядзённае вулічнае жыццё і абаянне вялікага горада.

Не пакінуць раўнадушнымі наведвальнікаў і графічныя гарадскія пейзажы. Сярод дакументаў, што дэманструюцца на экспазіцыі, знакамітыя панарамы А. Зубава – гравёра пятроўскай эпохі, гравюры А. Астраумавай-Лебедзевай і інш.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена звыш 50 дакументаў, у ліку якіх альбомы рэпрадукцый, паштоўкі, кнігі і артыкулы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам