ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мелодыі жураўлінага краю
Заняткі па тэматычных інфармацыйных рэсурсах для студэнтаў БДТУ

Усё пра дыябет

Усё пра дыябет
Іншыя навіны

Тэматычная выстава “Усё пра дыябет”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з дыябетам, адкрыта з 8 лістапада па 5 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g).

Упершыню гэты Дзень адзначаўся 14 лістапада 1991 года сумеснымі намаганнямі Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі (IDF) і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Дата была абраная ў знак прызнання заслуг аднаго з адкрывальнікаў інсуліну – канадскага вучонага Фрэдэрыка Бантынга, які нарадзіўся 14 лістапада 1891 года. За гэта адкрыццё ён сумесна з іншымі навукоўцамі быў ганараваны ў 1923 годзе Нобелеўскай прэміяй.

Генеральная асамблея ААН 20 лістапада 2006 года прыняла рэзалюцыю A/RES/61/225, у якой імклівы рост захворвання дыябетам быў абвешчаны надзвычайнай пагрозай для ўсёй сусветнай супольнасці. Асамблея пастанавіла штогод адзначаць Сусветны дзень барацьбы з дыябетам пад эгідай ААН пачынаючы з 2007 года.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстава налічвае каля 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах – кнігі, перыядычныя выданні, буклеты, якія раскрываюць дзейнасць Сусветнай арганізацыі здароўя, Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі і іншых арганізацый, накіраваную на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб цукровым дыябеце і яго ўскладненнях.


Экспазіцыя пазнаёміць чытача з гэтай сур’ёзнай медыка-сацыяльнай праблемай XXI стагоддзя, з праграмамі і стратэгіямі дыягнаставання і лячэння дыябету, а таксама комплексам мер, якія прымаюцца на міжнародным і нацыянальным узроўнях для прадухілення развіцця гэтай хваробы.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – манаграфіі, энцыклапедыі і даведнікі, практычныя дапаможнікі і інструкцыі для дыябетыкаў па дыетычным харчаванні і інш.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дыябет: дыягностыка, лячэнне, прафілактыка
  • Харчаванне пры цукровым дыябеце
  • Ахова здароўя і меры, накіраваныя на барацьбу з дыябетам у Беларусі

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі здаровага ладу жыцця і мерамі, накіраванымі на папярэджанне дыябету і яго ускладненняў.


Рост распаўсюджанасці цукровага дыябету ўяўляе сабой рэальную пагрозу ва ўсім свеце. Па даных Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі за 2021 год, больш за 537 мільёнаў чалавек у свеце жывуць з дыябетам. Экспертамі адзначаецца, што захворванне штогод павялічваецца ва ўсіх краінах на 5–7 %, а кожныя 15 гадоў колькасць хворых на дыябет падвойваецца, такім чынам, катастрафічны рост колькасці хворых прымае характар неінфекцыйнай эпідэміі.

Тэма Сусветнага дня барацьбы з дыябетам у 2021–2023 гадах прысвечана доступу да лячэння дыябету. Праз 100 гадоў пасля адкрыцця інсуліну мільёны людзей з дыябетам не могуць атрымаць неабходны ім догляд і падтрымку, каб кіраваць сваім станам і пазбягаць ускладненняў.

У нашай краіне Сусветны дзень дыябету праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з улікам рэкамендацый СААЗ і Міжнароднай дыябетычнай федэрацыі. На 1 студзеня 2022 года ў Беларусі на дыспансерным уліку знаходзілася больш за 360,5 тысячы пацыентаў з цукровым дыябетам.

Карысныя спасылкі

З пералікам літаратуры да выстаўкі “Усё пра дыябет” можна азнаёміцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2023 год”.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам