ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніжная выстаўка "Нацыянальная бібліятэка ў сусветнай інфармацыйнай прасторы"
Міжнародная мастацкая выстаўка "Усведамленне міфа"

Урачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі"

Урачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі"
Іншыя навіны

11 верасня 2007 года а 16-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" адбылось ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі "Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Вехі гісторыі".


Экспазіцыя прысвечана 85-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і паказвае асноўныя этапы яе станаўлення і развіцця, дазваляе прасачыць багатую гісторыю галоўнай бібліятэкі краіны і раскрывае пераемнасць традыцый, закладзеных некалькімі пакаленнямі беларускіх навукоўцаў, бібліятэкараў, бібліёграфаў.

У рамках выстаўкі прадстаўлены імёны такіх асоб, як першы дырэктар бібліятэкі Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі; бібліёграф, першая загадчыца аддзела беларускай літаратуры Юлія Іосіфаўна Бібіла; бібліёграф, заслужаны дзеяч культуры БССР Ніна Барысаўна Ватацы і іншыя.

Экспазіцыя размешчана ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і пабудавана на арыгінальных матэрыялах з фондаў бібліятэкі і копіях архіўных дакументаў. Дэманструюцца навуковыя, бібліяграфічныя выданні бібліятэкі, унікальныя фотаздымкі, рукапісы, дакументы з асабістых архіваў вядомых бібліятэчных дзеячаў, узнагароды бібліятэкі, у тым ліку ордэн Працоўнага Чырвонага сцяга (1972), а таксама падарункі, перададзеныя падчас юбілеяў і візітаў гасцей. Прадстаўлены дакументы і матэрыялы па будаўніцтву бібліятэкі: праекты архітэктараў Г. Лаўрова (1929), М. Вінаградава і В. Крамарэнкі (1989, 2001). Сярод экспанатаў - сімвалічны ключ і макет новага будынка.

Кантактныя тэлефоны: (8-017) 293-27-22

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам