ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Метадычны семінар па УДК
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Польшча

Універсальнасць таленту

Універсальнасць таленту
Іншыя навіны

З 15 красавіка па 30 мая 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Універсальнасць таленту", прысвечаная 75-годдзю Уладзіміра Міхайлавіча Конана.


Уладзімір Конан – беларускі вучоны, які працуе ў галіне філасофіі, культуралогіі і гісторыі, літаратурнай крытыкі. Ён даследуе тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і культуралогіі, гісторыю эстэтычнай думкі, пытанні фалькларыстыкі і літаратуразнаўства. За цыкл работ па гісторыі філасофскай і грамадскай думкі Беларусі, апублікаваных у 1973–1980 гг., вучонаму прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі (1984).

На выстаўцы прадстаўлена больш за 120 выданняў, якія сістэматызаваны ў тры раздзелы. У першым раздзеле "Навуковыя далягляды У. Конана" экспануюцца асобныя выданні навуковых прац Уладзіміра Міхайлавіча: "Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934 гг.)" (1968), "Демократическая эстетика Белоруссии (1905–1917 гг.)" (1971), "Очерк истории эстетической мысли Белоруссии" (у сааўтарстве з Э. Дарашэвічам) (1972), "Адам Бабарэка: крытыка-біяграфічны нарыс" (1976), "От Ренессанса к классицизму: становление эстетической мысли Белоруссии в ХVI–ХVIII вв." (1978), " Эстетическая мысль Советской Белоруссии (основные этапы становления и развития)" (1978).

Плённымі для таленавітага даследчыка былі таксама 80-я і 90-я гг. XX ст. У гэтыя гады з друку выйшлі наступныя выданні аўтара: "Становление и развитие эстетической мысли Белоруссии (Х в. – 1917 г.)" (1981), "Проблемы искусства и эстетики в общественной мысли Белоруссии начала ХХ в." (1985), "Беларуская эстэтыка і мастацкая культура: гістарычныя традыцыі і сучаснасць" (1988), "Святло для людзей: родная мова і культура ў эпоху перабудовы" (1989), "Боская і людская мудрасць (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд)" (1990), "Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча" (1991).

Вынікам працы вучонага за апошнія гады сталі кнігі "Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі" (2003) і "Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу" (2006).

У другім раздзеле "Паміж філасофіяй і мастацтвам" шырока прадстаўлены шматлікія артыкулы, даклады, рэцэнзіі, каментарыі аўтара, змешчаныя ў часопісах, энцыклапедыях і іншых калектыўных зборніках. У гэтым жа раздзеле экспануюцца кнігі іншых аўтараў, у выданні якіх У. Конан удзельнічаў як рэдактар, навуковы рэдактар, рэцэнзент, складальнік.

"Носьбіт святла" – так называецца трэці раздзел экспазіцыі. У ім прадстаўлены публікацыі пра жыццё і навуковую дзейнасць Уладзіміра Міхайлавіча. Аўтарамі артыкулаў, прысвечаных вучонаму, а таксама рэцэнзій на яго творы з’яўляюцца калегі і сябры, у ліку якіх А. Ліс, А. Разанаў, М. Тычына, Л. Галубовіч, В. Акудовіч, В. Коўтун, Ю. Залоска, М. Крукоўскі, Э. Дубянецкі і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі У. Конана.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам