ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дарунак Урада Масквы і расійскіх выдавецтваў
Скрыпач-віртуоз

У свеце шчырасці і сонца

У свеце шчырасці і сонца
Іншыя навіны

З 10 па 29 лютага 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка «У свеце шчырасці і сонца», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Ядвігі Іосіфаўны Бяганскай, беларускай пісьменніцы.


Пра дзяцей і для дзяцей пісала беларуская пісьменніца Ядвіга Бяганская. Яе творы вызначаюцца добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, назіральнасцю, уменнем цікава і займальна будаваць сюжэт. Творчасць пісьменніцы прасякнута пафасам жыццесцвярджэння, вучыць дзяцей дабру, сумленнасці, любові.

Літаратурны дэбют Я. Бяганскай адбыўся ў 1926 г. Вершы яе друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях. У пасляваенны час пісьменніца пачала працаваць у галіне прозы. Першая аповесць «Далёка на Поўначы», якая расказвае дзецям пра Чукотку, выйшла ў 1954 г. У сувязі з гэтым пісьменніца пісала: «У дзіцячую літаратуру я прыйшла, калі мне споўнілася 46 гадоў».

Экспазіцыя складаецца з 3-х раздзелаў. У першым раздзеле «Дарога да дзіцячых сэрцаў» – прадстаўлены творы Ядвігі Бяганскай. Сярод іх – аповесці і апавяданні: «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнеў галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Кожны марыць стаць Калумбам» (1968), «Сланечнікі» (1980), «Сонцу і ветру насустрач» (1988) і іншыя. Да ўвагі наведвальнікаў выстаўкі – адна з першых публікацый пісьменніцы – верш «Аб сабе», які быў надрукаваны ў часопісе «Малады араты» ў 1926 г.

Творчая спадчына Я. Бяганскай – вынік не толькі літаратурнай дзейнасці. Шмат часу пісьменніца аддавала перакладам. У 2-м раздзеле выстаўкі – «Адчуваючы пульс жыцця» – прадстаўлены творы іншых аўтараў у перакладзе Ядвігі Іосіфаўны. Ёю перакладзены з польскай мовы аповесці Г. Мушынскай-Гофман «Вера і яе таварышы», Я. Корчака «Кароль Мацюсь Першы», Д. Бянькоўскай «Самая доўгая ноч», Э.Ажэшка «Выбранае» і іншае, са славацкай мовы – раманы М. Крно «Я вярнуся жывы», У. Мінача «Жывыя і мёртвыя», аповесці К. Ярунковай «Брат маўклівага ваўка», Я. Грушоўскага «Яношак» і іншае. Сярод перакладаў з рускай мовы – фантастычная аповесць К. Цыялкоўскага «На месяцы».

Матэрыялы аб жыцці і творчым лёсе Я. Бяганскай прадстаўлены ў раздзеле «Шчодрае сэрца пісьменніцы».

Кантактны тэлефон 293-27-16

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам