З 1 лістапада па 28 снежня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “У поле зроку юрыста”.
Патрэбнасць ў прававой інфармацыі і яе значэнне для сучаснага грамадства цяжка пераацаніць. Для спецыялістаў у галіне юрыспрудэнцыі і права незаменнай крыніцай такой інфармацыі служыць прафесійны перыядычны друк. З яго дапамогай можна значна павысіць свой адукацыйны ўзровень і заўсёды быць у курсе апошніх змен у розных галінах права.
Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі прававой тэматыкі будуць цікавыя юрыстам самых розных галін. Шэраг пытанняў, якія тычацца сямейнага, працоўнага, фінансавага і грамадзянскага права, асвятляецца ў часопісах “Юридический мир”, “Юрист”, “Право.by”, “Право и бизнес” і інш.
Праблемы судаўладкавання і арганізацыі судовай дзейнасці на сучасным этапе адлюстраваны ў артыкулах з часопісаў “Судовы веснік”, “Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”, “Судебный вестник Плюс”.
Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.