ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У поле зроку юрыста
Успамін пра лета і восеньскі анёл: выстаўка Марыі Рэдко

Дзецi з усёй краіны чытаюць па-беларуску!

Дзецi з усёй краіны чытаюць па-беларуску!
Іншыя навіны

11 кастрычніка ў Беларусі пачаўся вялікі рэспубліканскі конкурс “Чытаем па-беларуску з velcom”.


Сёлета да ўдзелу ў праекце запрашаюцца вучні 7–8 класаў школ і гімназій з усёй краіны.

Удзельнікам прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (ВКонтакте, Facebook, Instagram) з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

У гэты час па хэштэгам конкурсу ўжо можна знайсці шмат цікавых відэа, якія дасылаюць вучні. А мы штотыднёва будзем знаёміць нашых чытачоў з самымі яскравымі відэа. Дзівіцеся, якія таленавітыя дзеці жывуць у нашай краіне!

Бандарэвіч Марыя з школы №  46 г. Віцебска прачытала верш Еўдакіі Лось “Дзяўчаты мінулай вайны”. Гэтае прачытанне кране ваша сэрца!

Галко Яна і Зелянкевіч Дар’я з Прыволенскай сярэдняй школы абралі верш Аркадзя Куляшова “Бывай”. Як цудоўна атрымоўваецца, калі дзве сяброўкі на фоне восеньскага лесу чытаюць па-беларуску… Любата!

Ерашкова Яніна з г. Крычава чытае твор Рыгора Барадуліна “Бацьку”. Звярніце ўвагу, з якімі пачуццямі дзяўчынка прачытала гэты твор. Не кожны дарослы так здолее!

Кавалеўскі Арцём з школы №  67 г. Мінска прачытаў урывак з апавядання Васіля Быкава “Незагойная рана”. Вельмі добры прыклад таго, што заяўляць на конкурс можна не толькі вершы, але і прозу!

Лажко Валерыя з Навагрудскай школы №  7 абрала твор Янкі Купалы “Курган”. Валерыя адзначыла, што ўдзельнікам конкурсу дазваляецца выкарыстоўваць касцюмы, і апранула нацыянальнае беларускае адзенне і прыгожы вянок!

Дарагія чытачы, кожны тыдзень мы будзем знаёміць вас з новымі цікавымі відэа ўдзельнікаў праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”. Кожны з вас таксама можа запісаць на відэа беларускі твор у падтрымку конкурсу і размясціць яго на сваёй асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з адным з афіцыйных хэштэгаў праекта – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

Крыніца: "Аргументы і факты" ў Беларусі

Чытайце таксама:

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам