ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кніга – праз падпіску
Прадвеснік беларускага адраджэння

Свет грацыі і прыгажосці

Свет грацыі і прыгажосці
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 6 верасня ў зале нотных і аўдыядакументаў (п. 305) праходзіць выстаўка “Свет грацыі і прыгажосці”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, піяніста, дырыжора А.С. Арэнскага (1861–1906).


Вучань М.А. Рымскага-Корсакава, кіраўнік канцэртаў рускага харавога таварыства (з 1888 г.), кіраўнік пецярбургскай Прыдворнай пеўчай капэлы (з 1895 г.), кампазітар-лірык Антон Сцяпанавіч Арэнскі працаваў пераважна ў камерных вакальна-інструментальных жанрах. Адным з першых сярод рускіх кампазітараў стварыў канцэртныя творы для двух фартэпіяна. З 1901 г. канцэртаваў як піяніст і дырыжор у Расіі і за мяжой.

Самае галоўнае сачыненне А. С. Арэнскага – оперы “Сон на Волзе” (1888), “Рафаэль” (1894), “Наль і Дамаянці” (1903), музыка да “Бахчысарайскага фантана” Пушкіна, балет “Егіпецкія ночы”, дзве сімфоніі, два фартэпіянныя трыа, канцэрт для скрыпкі. У вакальных жанрах кампазітарам створана некалькі царкоўных хораў, мноства рамансаў, кантата “Лясны цар” (па вершы Гётэ ў перакладзе Жукоўскага). Арэнскі – аўтар больш за сотню фартэпіянных п’ес, аб’яднаных у опусныя цыклы, і чатырох сюіт для двух фартэпіяна. Кампазітарам выдадзены “Руководство к практическому изучению гармонии” і “Руководство к изучению формы инструментальной и вокальной музыки”. Сярод яго вучняў – Рахманінаў, Гліэр, Скрабін.

Сачыненні Арэнскага вылучаюцца шчырасцю, прастатой выражэння, майстэрствам, элегантнасцю і тонкасцю фактуры. Яго музыка носіць пераважна лірычны, элегічна-сузіральны характар. За межамі Расіі найбольш папулярныя вальс з сюіты для двух фартэпіяна № 1, фартэпіяннае трыа рэ мінор і “Варыяцыі на тэму Чайкоўскага” для струннага аркестра.

Усе вышэйпералічаныя творы, а таксама артыкулы і кнігі пра кампазітара прадстаўлены на выстаўцы “Свет грацыі і прыгажосці”.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам