ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Свет грацыі і прыгажосці
Чытаем спартыўную перыёдыку

Прадвеснік беларускага адраджэння

Прадвеснік беларускага адраджэння
Іншыя навіны

З 1 па 30 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам.205) адкрыта юбілейная кніжная выстаўка “Прадвеснік беларускага адраджэння”, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння Янкі Лучыны.


Янка Лучына (Неслухоўскі Іван Люцыянавіч) (1851–1897) – беларускі паэт, пачынальнік філасофскай лірыкі ў беларускай літаратуры.

Я. Лучына пісаў на трох мовах. Застаючыся традыцыяналістам у польска- і рускамоўных творах, ён быў наватарам у вершах, напісаных па-беларуску, дзе ўзаемадзейнічалі рэалістычны і рамантычны пачаткі. Яго паэзіі ўласцівы мяккі лірызм, удумлівае паглыбленне ў псіхалагічны стан чалавека. Тэматычна творчасць паэта звязана пераважна з жыццём беларускай вёскі, а галоўным яе героем з`яўляецца селянін як найбольш варты прадстаўнік радзімы і носьбіт сапраўднай маральнасці.

У раздзеле “Голас народнага лірніка” прадстаўлены асобныя выданні твораў Я. Лучыны: “Вязанка” (1903, 1992), “Выбраныя творы” (1953), “Творы: Вершы, нарысы, пераклады, лісты” (1988, 2001), “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся” (2003).

Працягам экспазіцыі з`яўляюцца шматлікія публікацыі твораў паэта ў часопісах і калектыўных зборніках, з якімі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Пясняр народнай жальбы і веры”.

Асаблівай увагі заслугоўваюць такія раздзелы выстаўкі, як “Творы Я. Лучыны ў перакладах” і “Я. Лучына – перакладчык”.

Пра таленавітага чалавека і неардынарную асобу Янкі Лучыны, яго творы і стасункі з творчымі людзьмі таго часу знаёмяць шматлікія навуковыя і навукова-папулярныя даследчыцкія публікацыі, змешчаныя ў раздзеле “Паэзія і жыццё”. Творчасць паэта даследавалі С. Майхровіч, У. Мархель, Л. Уладыкоўская-Канаплянік і іншыя.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі паэта.

Экспазіцыя змяшчае каля 150 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

 

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам