ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жанчыны Коласа
Прыгожа і ўтульна

Служыць закону і справядлівасці

Служыць закону і справядлівасці
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) ладзіцца кніжная выстаўка “Служыць закону і справядлівасці”, прысвечаная Дню юрыста.


У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь” штогод у першую нядзелю снежня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца прафесійнае свята – Дзень юрыста.

Дзень юрыста – вялікае і значнае свята, паколькі яно аб’ядноўвае юрыстаў розных сфер дзейнасці, якія служаць абароне праў і свабод грамадзян нашай дзяржавы.

Асноўная мэта прафесіі юрыста – усталяванне законнай справядлівасці. Не так шмат знойдзецца ў свеце спецыяльнасцей, настолькі адказных, паважаных, ганаровых і, адначасова, настолькі складаных, як юрыст.

Менавіта ад работнікаў юрыдычнай галіны залежыць бездакорнае выкананне законаў, а, значыць, існаванне і прававое функцыянаванне дзяржавы. Парады і рашэнні юрыстаў уплываюць на лёсы людзей, іх маёмасныя і немаёмасныя адносіны, стабільнасць эканомікі, абарону інтарэсаў аўтара і вынаходніка, прыток інвестыцый і, нарэшце, парадак на вуліцах і бяспеку грамадзян. Памылкі юрыстаў (незаконны арышт, нявернае рашэнне суда, бяздзейнасць у сітуацыі, якая патрабуе ўмяшання, проста неразумныя паводзіны) могуць негатыўна адбіцца на стане законнасці і правапарадку, дабрабыце членаў грамадства.

Юрыдычная прафесія шматгранная і налічвае вялікую колькасць спецыялізацый: адвакат, пракурор, суддзя, следчы, спецыяліст па кадрах, юрысконсульт, выкладчык, вучоны. У гэтым мностве існуе адзіная ўмова, неабходная для любой з названых сфер дзейнасці, – служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці.

Экспазіцыя налічвае звыш 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Заканадаўчыя акты, рэгламентуючыя дзейнасць юрыстаў у Рэспубліцы Беларусь.
  • Сістэма атрымання юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
  • Прафесійная этыка.

Выстаўка прызначана для выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, суддзяў, адвакатаў, работнікаў праваахоўных органаў і іншых прадстаўнікоў прафесіі юрыст.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 28.

Карысныя спасылкі:

 

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам