ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Служыць закону і справядлівасці
У свеце ведаў: перыядычныя выданні для педагогаў і псіхолагаў

Прыгожа і ўтульна

Прыгожа і ўтульна
Іншыя навіны

З 1 па 26 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Прыгожа і ўтульна”, на якой прадстаўлены каталогі мэблі беларускіх вытворцаў.


Беларуская мэбля добра вядома далёка за межамі нашай краіны і ўжо стала візітнай карткай рэспублікі. На выставачных стэндах – каталогі прадпрыемстваў: ЗАТ “Пінскдрэў”, ТАА “Гомельдрэў”, мэблевай фабрыкі “Мэбля-Нёман”, КУП “Калінкавіцкі мэблевы камбінат”, ЗАТ “Бабруйскмэбля”, ТАА “Слоніммэбля”, ТАА “Мінскпраектмэбля”, ЗАТ “Маладзечнамэбля” і інш.

У стварэнні аблічча нашага дома, яго інтэр’ера мэбля адыгрывае немалаважную ролю. У рэкламных выданнях прадпрыемстваў у вялікім асартыменце прадстаўлена мэбля рознага функцыянальнага прызначэння: спальні, гасціныя, пярэднія пакоі, шафы, тумбы, сталы і крэслы, наборы мэблі для кухні, дзіцячага і ваннага пакояў, мэбля для офісаў, устаноў і многае інш. Большасць узораў прапанаванай прадукцыі выканана з улікам сучаснага дызайну, на найноўшым абсталяванні, з выкарыстаннем шырокага спектра матэрыялаў: ад драўніны розных парод да аздаблення з натуральнай скуры. Інфармацыя аб высакаякаснай прадукцыі з экалагічна чыстых матэрыялаў дапаможа наведвальнікам выстаўкі зрабіць свой выбар.

Усяго ж на выстаўцы экспануецца звыш 50 рэкламных выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

 

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам