ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2015
Святкі для супрацоўнікаў бібліятэкі

Рыцар камернага жанру

Рыцар камернага жанру
Іншыя навіны

З 12 студзеня па 10 лютага ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) дэманструецца выстаўка “Рыцар камернага жанру”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння Цэзара Антонавіча Кюі (1835–1918).


Цэзар Кюі – рускі кампазітар, музычны крытык, ваенны інжынер – скончыў Ваенна-інжынерную акадэмію ў Пецярбургу ў 1857 г., займаўся выкладчыцкай і навуковай работай, быў вядучым спецыялістам у галіне фартыфікацыі.

Музыкай Ц. Кюі займаўся з 10 гадоў, але сур’ёзна не ўспрымаў сваё захапленне. Як кампазітар дэбютаваў у 1859 г. Ён быў выдатным меладыстам, вакальная музыка вабіла яго мацней, чым інструментальная. З асаблівай любоўю ён культываваў форму раманса, у якой з’явіўся прадаўжальнікам М. Глінкі і А. Даргамыжскага. Кампазітар і музыказнавец Б. Асаф’еў лічыў, што менавіта “раманс, салонная лірыка – сапраўдная сфера Кюі”, адзначаў як характэрныя рысы яго творчасці “элегантнасць мелодыі, густ да вытанчаных гармоній…”. Кампазітар напісаў звыш 300 рамансаў для голасу і фартэпіяна, у ліку якіх шырока вядомыя “Царскасельская статуя”, “Спалены ліст”, “Жаданне», “Пра што ў цішы начэй”, “Змяркалася” і інш.

Сярод музычнай спадчыны Ц. Кюі – оперы “Сын мандарына” (1859), “Вільям Раткліф" (1861–1868), “Банкет падчас чумы” (1895–1900), “Капітанская дачка” (1907–1909); дзіцячыя оперы “Чырвоны капялюшык” (1911), “Кот у ботах” (1912), “Іван-волат” (1913); завершаныя, незакончаныя аўтарамі, оперы “Каменны госць” А. Даргамыжскага і “Сарочынскі кірмаш” М. Мусаргскага; харавыя творы a capella; сюіты для аркестра, п’есы для скрыпкі і фартэпіяна і іншыя сачыненні.

Кампазітар таксама займаўся музычнай крытыкай. Яго артыкулы (каля 700) друкаваліся ў “Петербургских ведомостях”, “Искусстве”, “Музыкальном обозрении” і іншых выданнях як у Расіі, так і за мяжой.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя і аўдыядакументы вышэйпералічаных твораў, а таксама выбраныя артыкулы і лісты Ц. Кюі.

Дапаўняюць экспазіцыю даведачныя выданні і публікацыі пра творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Спіс літаратуры

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам