ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларусь: раскрыццё патэнцыялу ўстойлівага росту праз структурныя рэформы
Адкрыццё выстаўкі “Чэрпаний папір”

Рыцар балады

Рыцар балады
Іншыя навіны

З 18 сакавіка па 7 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Рыцар балады”, прысвечаная 50-годдзю Віктара Анатолевіча Шніпа, беларускага паэта.


Віктар Анатолевіч Шніп прыйшоў у літаратуру ў канцы 70-х – пачатку 80-х гг. мінулага стагоддзя, хутка заявіў пра сябе як пра творцу з яркай індывідуальнасцю. Яго творчасць адметная шырокім жанравым і тэматычным дыяпазонам. Ён – аўтар грамадзянска-публіцыстычных, філасофскіх, лірычных і пейзажных вершаў. Значнае месца ў творчасці паэта займае балада, якой Віктар Шніп застаецца адданым на працягу ўсёй сваёй дзейнасці. І менавіта балада высвеціла арыгінальнасць творчага мыслення паэта, яго вобразных сродкаў. Выкарыстоўваючы баладную форму, аўтар стварыў вялікую паэтычную галерэю гістарычных асоб Беларусі і сучаснікаў.

Пранікнёная, шчырая і меладычная паэзія В. Шніпа была заўважана беларускімі кампазітарамі (З. Яўтуховічам і інш.). На вершы паэта напісаны дзесяткі песень – "Песня Адраджэння", "Калежанка", "Свацця", "А ў гасцях" і інш. Даследчыкі песеннай лірыкі паэта адзначаюць, што яна паўплывала таксама на класічны беларускі раманс, надаўшы яму еўрапейскую стылістыку і вобразнасць.

Аб адметнасці творчасці В. Шніпа сведчыць увага да яе крытыкаў і даследчыкаў сучаснай беларускай літаратуры, якія прыязна сустракаюць кожнае новае выданне паэта.

На юбілейнай экспазіцыі прадстаўлены зборнікі вершаў і прозы Віктара Анатолевіча Шніпа, сярод якіх: "Гронка святла" (1983), "Пошук радасці" (1987), "Шляхам ветру" (1990), "Чырвоны ліхтар" (2000), "Інквізіцыя" (2002), "Беларускае мора" (2004), "Балада камянёў" (2006), "Страла кахання, любові крыж" (2008), а таксама творы, уключаныя ў калектыўныя зборнікі, і матэрыялы літаратурна-даследчага характару пра творчасць паэта.

Кантактны тэлефон: 293-27-17.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам