ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Лепшыя перыядычныя выданні
Зрабі выбар!

Прававая падтрымка маладых спецыялістаў

Прававая падтрымка маладых спецыялістаў
Іншыя навіны

З 1 чэрвеня па 31 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Прававая падтрымка маладых спецыялістаў”.


Пытанні размеркавання і працаўладкавання выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, з гадамі не губляюць сваёй актуальнасці. Бо гэта пытанні не толькі будучыні прадпрыемстваў, галін эканомікі, але і краіны. Многія праблемы і пытанні эканомікі сённяшняга часу патрабуюць сучаснага падыходу да іх вырашэння. Аснову любога стабільнага грамадства складаюць культурныя, інтэлектуальна развітыя людзі з вышэйшай адукацыяй, з шырокім кругаглядам ва ўсіх галінах ведаў, з фундаментальнай асновай. Сёння краіне патрэбны адукаваныя, эрудзіраваныя грамадзяне, здольныя ўдзельнічаць у рашэнні перспектыўных задач дзяржавы.

Першае працоўнае месца дае магчымасць кожнаму выпускніку навучальнай установы рэалізаваць свае прафесійныя навыкі. Гэта старт у вялікае жыццё, ад якога залежыць наступны лёс. І тут важна прадэманстраваць не толькі атрыманыя веды і ўменні, але і асабістую ініцыятыву, характар і здольнасць працаваць у калектыве.

Сярод зваротаў студэнтаў за юрыдычнай кансультацыяй да работнікаў прафсаюзных арганізацый, спецыялістаў аддзелаў кадраў і юрысконсультаў устаноў адукацыі праблемы размеркавання, занятасці, пакрыцця затрачаных дзяржавай сродкаў сёння займаюць значнае месца.

З мэтай падтрымкі маладога спецыяліста ў перыяд прафесійнага станаўлення дзяржава распрацавала комплекс мер па паляпшэнні яго сацыяльнага і матэрыяльнага становішча. Дадзеныя меры дапамагаюць учарашняму выпускніку не разгубіцца ў свеце, які дынамічна развіваецца, паспяхова ўкараняць перадавыя тэхналогіі ва ўсе сферы эканомікі, выразна ўсведамляючы перспектывы ўласнага кар’ернага росту.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Размеркаванне і працаўладкаванне маладых спецыялістаў;
  • Матэрыяльная і крэдытна-фінансавая падтрымка маладых спецыялістаў;
  • Забеспячэнне прафесійнага росту.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 40 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка будзе цікавая выпускнікам розных навучальных устаноў, выкладчыкам, работнікам прафсаюзных арганізацый, спецыялістам аддзелаў кадраў.

Кантактны тэлефон: 293-27-28.

   

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам