ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Права памяці
Шамякін ці Рэмарк?

Пра мінулае і адвечнае

Пра мінулае і адвечнае
Іншыя навіны

З 1 красавіка па 4 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстаўка “Пра мінулае і адвечнае”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Уладзіміра Басалыгі.


Уладзімір Самойлавіч Басалыга – знакаміты беларускі графік, жыццё і творчасць якога моцна знітавана з лёсам роднай зямлі. Культурная і гістарычная спадчына Беларусі сталі галоўнай тэмай яго твораў.

Вядомасць мастаку прынесла серыя літаграфій “Помнікі дойлідства Беларусі”, якая шмат разоў выстаўлялася, друкавалася на паштоўках, плакатах, у кнігах і школьных падручніках. Серыя літаграфій адлюстроўвае помнікі беларускага дойлідства XII–XIX стст. Гэтыя работы вызначылі асаблівасці творчага стылю мастака, сталі адзнакаю яго прыхільнасці да нацыянальнай тэматыкі. Менавіта выявы архітэктурных помнікаў У. Басалыга лічыць сваім галоўным мастацкім творам. Частка дакументаў з гэтай серыі – арыгіналы работ “Замак у Міры” і “Царква ў Малым Мажэйкаве, ХVI ст.” – прадстаўлены на выстаўцы.

Уладзімір Басалыга працуе ў галіне не толькі станковай, але і кніжнай графікі, экслібрыса і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы кніжнай графікі, сярод якіх ілюстрацыі да кніг “Мая Іліяда” У. Караткевіча (1969), “Вочы ў вочы” Я. Сіпакова (1978), “Случчына” В. Віткі (1981), альбом “Гравюры Францыска Скарыны” (разам з М. Басалыгам, 1972) і іншыя, склалі адзін з раздзелаў экспазіцыі.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 50 дакументаў: альбомы, кнігі, эстампы, паштоўкі, рэпрадукцыі і каляровыя аўталітаграфіі.

Выстаўка прызначана для ўсіх тых, хто цікавіцца творчасцю Уладзіміра Басалыгі і беларускай графікай.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам